Усе навіны

Ігар Слесарчук: «У Краснова добрая тэхнічная аснашчанасць, футбольны інтэлект, але заўжды ёсць, што паляпшаць»

Галоўны трэнер «Віцебску» Ігар Слесарчук распавёў пра паўабаронцу Яўгена Краснова.

Адзначым, што на рахунку гульца 1+4 па сістэме «гол+пас». Ён дзеліць з Аляксандрам Ксенафонтавым званне найлепшага ў «Віцебску» па гэтым паказчыку.

«Мы з Жэняй працуем нядоўга. Ведаў яго завочна. Імпанаваў яго стыль гульні. Пры падрыхтоўцы да каманд, дзе ён выступаў, заўсёды ўлічвалі высокае выканальніцкае майстэрства Краснова. Памятаю яго яшчэ па «Іслачы», калі ён быў зусім малады. У яго добрая тэхнічная аснашчанасць, нядрэнны футбольны інтэлект. Але заўсёды ёсць, што паляпшаць», - сказаў Слесарчук.