Арцём Архіпаў: «Былі прапановы ад каманд вышэйшай лігі, але я зрабіў выбар на карысць «Дняпра» і Радушкі»
Расійскі форвард «Дняпра» Арцём Архіпаў патлумачыў, чаму адмовіўся ад прапановаў клубаў вышэйшай лігі ў зімовае міжсезонне.
У бягучым сезоне першай лігі 28-гадовы гулец правёў 8 сустрэч, у якіх забіў тры галы і аформіў адзін асіст.
«Акрамя «Дняпра» варыянты працягу кар'еры меліся? Так, безумоўна. Напрыклад, былі прапановы ад каманд вышэйшай лігі, але я зрабіў выбар на карысць «Дняпра» і Алега Радушкі. Мы адзін аднаму давяраем, а гэта – залог паспяховага супрацоўніцтва і рэзультатыўнага выступлення.
Іншыя варыянты, як я ўжо і сказаў, меліся. Але для мяне ключавым фактарам было тое, што магілёўскі клуб ставіць перад сабой задачу выхаду ў вышэйшую лігу. Гэта сведчыць пра тое, што ўсе зацікаўлены ў развіцці «Дняпра». Імкнемся вярнуць «вышку» у Магілёў!» – адзначыў Архіпаў.
Пасля васьмі тураў каманда лідзіруе ў турнірнай табліцы, апярэджваючы гомельскі «Лакаматыў» на другім месцы на два балы.