Усе навіны

Пастэкоглу стаў пятым нееўрапейскім трэнерам, які выйграў трафей у еўракубках

«Тотэнхэм» стаў трыўмфатарам Лігі Еўропы сезона 2024/25, абгыграўшы «Манчэстэр Юнайтэд» з лікам 1:0 у фінальным матчы.

Галоўны трэнер шпор Эндж Пастэкоглу стаў толькі пятым нееўрапейскім трэнерам, які атрымаў трафей у еўракубках, і першым, у каго няма аргенцінскага грамадзянства.

Да яго ў спісе былі толькі аргентынцы:

– Луіс Карнілья – двухразовы пераможца Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў з «Рэалам» (1957/58, 1958/59),

– Аленіа Эрера – таксама двойчы святкаваў з «Інтэрам» (1963/64, 1964/65),

– Альфрэда Ды Стэфана – уладальнік Кубка ўладальнікаў кубкаў з «Валенсіяй» (1979/80),

– Дыега Сімеонэ двойчы перамагаў у Лізе Еўропы з «Атлетыка» (2011/12, 2017/18) і браў два Суперкубкі УЕФА.