Нападаючы «Дняпра» Архіпаў: «Хацеў як мага хутчэй разарваць кантракт з «Алашкертам» і пачаць гуляць у футбол, а не яго падабенства»
Нападаючы «Дняпра» Арцём Архіпаў распавёў пра прычыны рашэння пакінуць Арменію.
Нагадаем, што ў мінулым сезоне гулец выступаў за ерэванскі «Алашкерт».
«Мяне вельмі расчараваў армянскі чэмпіянат. Там няма належнага ўзроўню футбола, да якога мы прызвычаіліся ў іншых лігах. Адсутнасць прафесіяналізму трэнерскіх штабоў, экіпіроўка дзесяцігадовай даўніны, спушчаныя мячы на трэніроўках, адсутнасць медыцынскага кантролю – так я магу ахарактарызаваць чэмпіянат Арменіі. Я проста хацеў як мага хутчэй разарваць кантракт з «Алашкертам» і пачаць гуляць у футбол, а не яго падабенства.
Але былі і добрыя моманты. Ерэван – шыкоўны горад, дзе жывуць цудоўныя і гасцінныя людзі. Такога стаўлення да дзяцей, як там, я нідзе не сустракаў! Вельмі рады быў наведаць сталіцу Арменіі і гатовы пабываць там яшчэ не раз», – заявіў Архіваў.