Усе навіны

«МЛ» Віцебск, «Тарпеда-БелАЗ» і DMedia аштрафаваныя за кубкавыя матчы па выніках пасяджэння КДК АБФФ

У Доме футбола прайшло пасяджэнне КДК АБФФ і па этычных пытаннях.

Па яго выніках DMedia аштрафаваны на 10 базавых велічынь па артыкуле 92 (невыкананне патрабаванняў да арганізацыі матчаў). Галкіпер каманды Валерый Фамічоў з'явіўся на полі пад 111 нумарам, што супярэчыць рэгламенту УЕФА.

Таксама штрафам пакараныя «Тарпеда-БелАЗ» і «МЛ» Віцебск. Абодва штрафы памерам 20 базавых велічынь выдадзены па артыкуле 100 за «іншыя парушэнні».