Усе навіны

Аляксей Бага: «Брэсцкае «Дынама» не будзе ўсім адгружаць па тры чатыры мячы»

Беларускі трэнер Аляксей Бага ацаніў бягучую форму «Дынама» Брэст.

– Я думаю, што задача «Віцебска» – знайсці баланс. Дома заўсёды хочацца набраць ачкі, навязаць сваю гульню. Будуць трымаць фокус на атацы Брэста. Цікава паглядзець што «Дынама» пакажа на выездзе. Думаю, кожную гульню ў іх багацця галоў не будзе, нягледзячы на добрых нападнікаў. Супернікі ўсё ж такі рыхтуюцца. Не будзе ж «Дынама» да 30-га тура ўсім па тры-чатыры мячы адгружаць. Тым больш, цяпер было пяць мячоў забіта «Мінску». Пасля такога ў наступным матчы шмат галоў быць не павінна, – сказаў Бага.