Усе навіны

Прамудраў пра прэс-канферэнцыю Молаша пасля гульні з «Нёманам»: «Напэўна, гэта быў крык душы»

Паўабаронца «Тарпеда-БелАЗ» Кірыл Прамудраў пракаментаваў рэакцыю гульцоў «аўтазаводцаў» на прэс-канферэнцыю галоўнага трэнер каманды Дзмітрыя Молаша пасля гульні з гарадзенцамі ў рамках 9 тура чэмпіянату Беларусі (0:1).

– Як каманда адрэагавала на прэс-канферэнцыю Молаша пасля матчу чэмпіянату з «Нёманам»?

– Ды спакойна. Напэўна, гэта быў такі крык душы. Усё ў Васільевіча выскачыла. Спакойна паставіліся, пасмяяліся.

– Ёсць меркаванне, што трэнер тым самым хацеў завесці каманду...

– Магчыма. Заўтра паглядзім.

– Ні ў адным з 14 афіцыйных матчаў у гэтым сезоне «Тарпеда» не забівала ў першым тайме. Як вырашыць гэтую праблему?

– Выйсці і забіць. У чым праблема? Гульня пакажа. Мы не можам бачыць будучыні. Ну так пакуль складваецца сітуацыя. Мы ў першым тайме вымотваем суперніка, а потым забіваем, – сказаў Прамудраў.