Усе навіны

«Легія» Шкурына не змагла дамовіцца з Фэю пра новы кантракт (meczyki.pl)

Польская «Легія», за якую выступае беларускі нападаючы Ілля Шкурын, не працягнула кантракт з галоўным трэнерам Гансалу Фэю, пра гэта паведамляе meczyki.pl.

Раней бакі вялі перамовы, аднак да пагаднення так і не прыйшлі. Асноўныя рознагалоссі, паводле даных выдання, датычыліся ўмоў супрацоўніцтва, уключаючы пытанні кадравай палітыкі і іміджавых абавязацельстваў. У выніку клуб вырашыў прыпыніць перамовы з партугальцам і пераключыцца на пошук новага настаўніка.

Раней паведамлялася, што беларус Аляксей Шпілеўскі – кандыдат на пасаду галоўнага трэнера.

Нагадаем, «Легія» завяршыла сезон на 5-м месцы ў польскай Экстракласе і заваявала пуцёўку ў кваліфікацыю Лігі Еўропы дзякуючы перамозе ў Кубку Польшчы.