Усе навіны

Раналда прадаў «Вальядалід»

Былы форвард зборнай Бразіліі Раналда прадаў кантрольны пакет акцый «Вальядаліда», паведамляе афіцыйны сайт клуба.

«Старшыня Рады дырэктараў і мажарытарны акцыянер футбольнага клуба «Рэал Вальядалід» Раналда Луіс Назарыа дэ Ліма аб'яўляе пра падпісанне пагаднення пра перадачу кантрольнага пакета акцый клуба паўночнаамерыканскай інвестыцыйнай групе пры фінансавай падтрымцы еўрапейскага фонду.

На гэтую транзакцыю, паводле дзеючага заканадаўства, трэба атрымаць адміністрацыйны дазвол Вышэйшай рады па пытаннях спорту. Больш падрабязная інфармацыя пра новыы праект, які азнаменуе гэты новы этап, будзе даступна ў бліжэйшыя дні.

Мы дзякуем заўзятарам, сродкам масавай інфармацыі і ўсім, хто далучыўся да гэтага працэсу, за разуменне і падтрымку», – гаворыцца ў заяве клуба.

«Вальядалід» па выніках бягучага сезона вылецеў з Ла Лігі. Каманда заняла апошняе, 20-е месца. Табліца тут.