Усе навіны

«Напалі» ў чацвёрты раз у сваёй гісторыі стаў чэмпіёнам Італіі

Чэмпіёнам Італіі сезона-2024/25 стаў «Напалі».

У апошнім, 38-м туры каманда дома абыграла «Кальяры» з лікам 2:0, набрала 82 ачкі і заняла першае месца. Другім стаў «Інтэр», у якога на 1 ачко менш.

«Напалі» стаў чэмпіёнам чацвёрты раз у сваёй гісторыі. Раней каманда заваёўвала скудэта ў сезонах-1986/87, 1989/90 і 2022/23.

Табліца Серыі А даступна па спасылцы.