Усе навіны

Мактоміней прызнаны найлепшым гульцом сезона ў Серыі А, Контэ – найлепшым трэнерам

Італьянская Серыя А назвала лаўрэатаў сезона.

Найлепшым гульцом сезона прызнаны паўабаронца «Напалі» Скот Мактоміней. Найлепшым трэнерам – галоўны трэнер неапалітанцаў Антоніа Контэ.

Таксама найлепшым футбалістам U-23 прызнаны паўабаронца «Кома» Ніка Пас. Таксама былі вызначаны лаўрэаты ў кожным амплуа.

Найлепшым брамнікам стаў Міле Свілар з «Ромы», найлепшым абаронцам – Алесандра Бастоні («Інтэр»). Сярод паўабаронцаў найлепшым прызнаны Тэяні Рэйндэрс («Мілан»), а сярод нападаючых – Матэа Рэтэгі («Аталанта»).

Чэмпіёнам Італіі стаў «Напалі». Турнірная табліца тут.