Усе навіны

Ігар Кавалевіч: «У мяне кубкавыя турніры – чатыры з чатырох. Прашу паўтарыць»

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч пракаментаваў перамогу ў фінальным маце Кубка Беларусі супраць «Тарпеда-БелАЗ».

Адзначым, што пасля першага тайма лік у матчы быў роўны – 0:0.

Сустрэча прайшла ў Гродне на стадыёне ЦСК «Нёман». Паводле даных пратакола матча, сустрэчу наведала наведала 8 311 гледачоў пры ёмістасці ў 8479 чалавек.

– Эмоцыі на трыбунах. Якія эмоцыі? Пакуль іх няма. Можа, потым будуць.

– Вы шмат казалі перад фіналам Кубка пра тое, што трэба дачакацца 24 траўня.

– Дачакаліся супакоіліся, мы рухаемся далей. Усё, што хацеў я сказаць, каманда сказала на полі.

– Што сказалі ў перапынку?

– Гэта застанецца паміж мной і камандай. Усё абышлося спакойна: вытлумачылі, паказалі, расказалі і ўвасобілі.

– Каму хочацца гэту перамогу прысвяціць?

– Прысвячаю перамогу ўсяму гораду Горадня. Калі сюды прыйшоў у 2016 годзе, найцяжкі момант быў – трэба было пакінуць каманду ў вышэйшай лізе. Я тут гуляў пры поўных трыбунах у 2002 годзе. Я хацеў сабраць трыбуны. Я сказаў, што самай вялікай узнагародай для мяне як для трэнера будуць поўныя трыбуны. Яны сабраліся.

– Два Кубкі запар. Гэта неймаверна цяжка.

– У мяне кубкавыя турніры – чатыры з чатырох. Прошу паўтарыць, – сказаў Кавалевіч.