Усе навіны

Савіцкі пра заваяванне Кубка: «Зразумела, што я пасля траўмы, але трэба было выкласціся на 120 працэнтаў»

Нападаючы «Нёмана» Павел Савіцкі пракаментаваў перамогу над «Тарпеда-БелАЗ» (3:0) у фінале Кубка Беларусі.

– Зразумела, што перамога ў Кубку – гэта не ўпершыню, але якія эмоцыі? Што зараз адчуваеш?

– Вельмі моцна рады выйграць Кубак дома. Дзякуй усім заўзятарам, родным і блізкім, камандзе і трэнерскаму штабу.

Няпростая гульня, але для мяне гэты Кубак - самы значны.

– Чаму?

– Таму што ён здабыты дома. Змаглі прыйсці ўсе родныя, што часта не ўдаецца, калі фінал праходзіць у іншым горадзе. Дзякуючы іх падтрымцы сёння заваявалі трафей.

– Што такога Кавалевіч сказаў у перапынку, што каманда са старту другой паловы адразу рынулася наперад, забіўшы два мячы?

– Мяне ў распранальні не было, я размінаўся.

– А калі вы выходзілі на замену, на што матываваў глаўкам?

– Адпрацаваць, чапляцца за кожны мяч. Зразумела, што я пасьля траўмы, заўсёды будуць памылкі. Але трэба было выкласціся на 120 працэнтаў, – адзначыў Савіцкі.