Молаш пра разгром «Тарпеда-БелАЗ» у фінале Кубка: «У гэтым жыцці ты і ўверсе бываеш, і ўнізе»
Галоўны трэнер «Тарпеда-БелАЗ» Дзмітрый Молаш пракаментаваў разгром каманды ад «Нёмана» (0:3) у фінале Кубка Беларусі.
«Спачатку – хачу папрасіць прабачэння ў нашых заўзятараў, якія прыехалі на гэты матч, на гэта свята футбола, а мы такім вынікам іх засмуцілі. Таму, перадусім – ад мяне асабіста, ад каманды, прыносім свае глыбокія выбачэнні за тое, што вас не пацешылі. Віншуем Гродна з заваёвай Кубка
Ведаеце, у гэтым жыцці ты і ўверсе бываеш, і ўнізе. Калі ты праз нешта не прайшоў – то ніколі ты не будзеш чалавекам і асобай, ці вялікай камандай. Трэба праз усё праходзіць, аналізаваць, рабіць высновы, чаму так адбылося.
А што да самай гульні – напружаны матч. Канешне, у такіх гульнях гол усё раскрывае. Гэта, што звычайна бывае ў фіналах. Стандарт, прапусцілі контратаку. Перабудаваліся на два нападнікаў і сталі спрашчаць гульню. Разумееце, тут губляць няма чаго, тут ты ўжо павінен рызыкаваць, ну ці ўсё будзе зусім смешна выглядаць.
Канешне, балюча, калі ты ўвесь год ідзеш да гэтага матча, праходзіш добрых супернікаў, а ў самым галоўным матчы – вось такі вынік. Такое бывае ў жыцці, нічога тут ты не зробіш. Тут застаецца толькі аналіз, чаму так адбылося. І нешта заўсёды ўсё для нечага трэба», – адзначыў Молаш.