Усе навіны

Зубовіч пра фінал Кубка: «Што за гол Садоўнічага галавой! Я ў шоку! Сапраўдны капітан»

Нападаючы «Нёмана» Ягор Зубовіч выказаўся аб перамозе каманды ў фінальным матчы Кубка Беларусі супраць «Тарпеда-БелАЗ» (3:0).

«Калі шчыра, вар'яты эмоцыі, таму што дома і перад сваімі заўзятарамі. Такой падтрымкі я ніколі не бачыў у Гродне. За гэта ім вялікі дзякуй.

Рабяты – прыгажуны, аддаліся цалкам матчу. Ваня Садаўнічы –что за гол галавой! Я ў шоку! Такі прыгажун – сапраўдны капітан. Усім дзякуй, усіх з перамогай», – сказаў Зубовіч.