Усе навіны

Гравенберх – найлепшы малады гулец сезона АПЛ 2024/25

Паўабаронца «Ліверпуля» Раян Гравенберх атрымаў узнагароду як лепшы малады футбаліст Англійскай Прэм’ер-лігі па выніках сезона 2024/25.

Гравенберх узначаліў спіс паўабаронцаў АПЛ па колькасці перахопаў (59) і стаў лепшым у складзе «Ліверпуля» па адабраных мячах (189) — пяты паказчык у лізе. Ён таксама заняў другое месца ў камандзе па колькасці перадач і трэцяе — па двубоях, адборах і праведзеных хвілінах.

Раян быў адзіным футбалістам, які ўвайшоў у шорт-лісты адначасова дзвюх узнагарод – «Гулец сезона» і «Малады гулец сезона». Асноўную ўзнагароду ў выніку атрымаў Махамед Салах.

Узнагарода прысуджана паводле вынікаў галасавання балельшчыкаў і экспертнай рады. Гравенберх апярэдзіў іншых намінантаў: Ліама Дэлапа, Энтані Элангу, Дзіна Хейзена, Коўла Палмера, Жаао Педру, Моргана Роджэрса і Уільяма Саліба.

Ён стаў другім гульцом «Ліверпуля», які выйграваў гэтую ўзнагароду – пасля Трэнта Аляксандэра-Арнольда ў сезоне 2019/20.