Усе навіны

Кавалевіч заваяваў другі Кубак Беларусі з «Нёманам» і чацвёрты ў кар'еры

24 мая «Нёман» разграміў «Тарпеда-БелАЗ» (3:0) у фінальным матчы Кубка Беларусі па футболе.

Для галоўнага трэнера «Нёмана» гэта чацвёрты кубкавы трафей у кар'еры.

Раней Кавалевіч двойчы заваяваў трафей з «Нафтанам» у сезонах-2008/09 і 2010/2011, а таксама з цяперашняй камандай у мінулым сезоне.