Кавалевіч пра увагу СМІ: «Не жадаем такіх рэчаў, якія адбываюцца ў мінскім «Дынама». Робім усё ціха і спакойна»
– Ігар Мікалаевіч, быў момант пасля жоўтай карткі, калі вы падфутболілі сваю кепку. Можаце сказаць, як яна сябе адчувае сёння?
– Кепка адчувае сябе добра. Жоўтыя карткі... Вы ведаеце, калі я быў футбалістам, калі атрымліваў чырвоныя, жоўтыя карткі. Гэта ёсць эмоцыі, гэта ёсць жыццё. Я сёння, як і мая каманда, жыла гульнёй. Мы гулялі ў шчыры футбол. Таму я шчырае прывітанне перадаю Эдуарду Васільевічу Малафееву.
Яшчэ хачу перадаць прывітанне Сяргею Мікалаевічу Аўчыннікава, які трэніраваў «Дынама Мінск». Гэта быў адзіны трэнер, які кіраўніцтву сказаў, каб яны не заходзілі ў распранальню, бо там ёсць трэнер. У нас такіх трэнэраў вельмі мала.
Нехта трэніруе лепш, нехта горш. Але ў сваю каманду я нікога не пушчу. Мяне можна толькі звольніць. Правільна? Таму мы вось так і гуляем.
– Нядаўна вы кінулі пінжак, які затым сышоў на аўкцыёне. Які лёс гэтай кепкі?
– Вы ведаеце, такія рэчы любяць цішыню. Мы вельмі шмат дапамагаем дзеткам з адхіленнямі, у дамах дапамагаем. Не афішуем, не жадаем гэтага рабіць. Проста дапамагаем. У мяне вельмі добрая каманда, якая не выпінае сябе. Не жадаем сродкаў масавай інфармацыі, не жадаем такіх рэчаў, якія адбываюцца ў менскім «Дынама». Робім усё ціха і спакойна. Які робіцца гэта сапраўды, ганарліва, з высока паднятай галавой. Вось такая каманда «Нёман». Я маю права ёй ганарыцца, і маю права ганарыцца горад. І гэтаму гораду вялікі дзякуй, што тут знаходжуся.
– Звярнулі ўвагу, як шмат дзяцей сёння было?
– Вы ведаеце, дзеці мне тэлефануюць. Яны заўсёды кажуць: Ігар Кавалевіч, я вось такой, такой… Ну, дзеці ёсць дзеці. Мы да іх ставімся вельмі добра і імкнемся заўсёды дапамагчы, чым можам. І мы з імі на роўных, бо гэта дзеці. У нас няма ні пафасу, нічога. Ёсць каманда «Нёман», якая вельмі добра ставіцца да дзяцей. І дзеці да нас ставяцца добра. Таму трыбуны - яны шчыра хварэюць, – адзначыў Кавалевіч.