Вінгер «Нёмана» Сучкоў: «Я рыхтаваўся да гэтага фіналу, настройваўся, хацеў падняць Кубак над галавой»
Вінгер «Нёмана» Антон Сучкоў падзяліўся эмоцыямі пасля перамогі ў фінале Кубка Беларусі супраць «Тарпеда-БелАЗ» (3:0).
– Якія твае ўражанні ад гульні?
– Вельмі станоўчыя і прыемныя. Мы выйгралі, вельмі прыемна.
– Пасля першага тайма не было такога адчування, што можаце не даціснуць суперніка і не выйграць?
– Ды не, мы былі ўпэўненыя ў сваіх сілах, што мы зможам памяняць ход сустрэчы – і мы гэта і зрабілі, забілі свае моманты, і выйгралі.
– Вы сёння выйшлі гуляць старце. Ці рыхтаваліся да гэтага мэтанакіравана, як сябе адчувалі ў гульні?
– Так, нармальна, і надвор'е прыемнае, не горача было. Поле добра падрыхтавалі за гэты час. Усё добра склалася.
– Шыкоўная падтрымка трыбун.
– Вельмі прыемна было гуляць на хатнім стадыёне пры вялікай колькасці заўзятараў. Даўно іх тут столькі не збіралася. Таму кожнаму, хто прыйшоў, вялікі дзякуй. Іх таксама віншую з гэтай перамогай.
– Быў у каманды няпросты перыяд, калі прайгравалі з рахункамі 0:1. Ці адчуваўся ціск унутры калектыва? Як выпраўлялі сітуацыю?
– Ды нічога такога, проста галоўнае было ператрываць гэты момант, забіць. Як бачыце, мы забілі – і прарвала. Думаю, што далей будзе яшчэ лепей.
– Ці можна сказаць, што сёння вам ушанавалася гэтымі галамі за папярэднія промахі?
– Можна што заўгодна сказаць. Галоўнае, што мы забілі.
– Для вас гэта першы вялікі тытул у кар'еры. Што вы адчуваеце?
– Эмоцыі перапаўняюць. Я рыхтаваўся да гэтага фіналу, настройваўся, хацеў узняць Кубак над галавой. Пры сваіх заўзятарах – гэта важна і прыемна. Я вельмі задаволены, – сказаў Сучкоў.