Tribuna/Футбол/Блогі/Зборная Ірана пайшла супраць улады: лідары публiчна падтрымалi народ, каманда не спявала гімн перад Англiяй

Зборная Ірана пайшла супраць улады: лідары публiчна падтрымалi народ, каманда не спявала гімн перад Англiяй

Партугальскі трэнер зачапіўся з журналістам.

Аўтар — Pinhus
21 лістапада 2022, 20:18
Зборная Ірана пайшла супраць улады: лідары публiчна падтрымалi народ, каманда не спявала гімн перад Англiяй

Зборная Ірана удзельнічае ў гэтым чэмпіянаце свету, нягледзячы на ​​заклікі пра адхіленні. Першы i вельмi доўгi матч супраць Англіі каманда прайграла без варыянтаў – 2:6.

Палітычнае пытанне турбуе каманду Iрана з самага пачатку турніру – усё ж такi пратэсты на Радзiме гульцоў не спыняюцца.

• Яшчэ перад матчам гульцоў і трэнера распытвалі пра сітуацыю ў краіне.

Капітан Эхсан Хаджсафі наўпрост заявіў, што з Іранам і яго ўладамі нешта не так:

«Трэба прызнаць, што ўмовы ў нашай краіне няправільныя, людзі імі не задаволеныя. Перш за ўсё, я хацеў бы выказаць свае спачуванні ўсім сем“ям загінулых у Іране. Яны павінны ведаць, што мы з імі, падтрымліваем і спачуваем ім».

А іншы гулец каманды Саман Гадос раней казаў, што жыхары больш за ўсё хочуць свабоды:

«Нікога гэта не задавальняе, і ўсе хочуць пераменаў. Людзі ў Іране не хочуць нічога асаблівага. Адзінае, чаго яны хочуць, – свабоды. Я не кажу, што дзеля гэтага патрэбны бойкi, таму што гвалт не лічу правільным шляхам. Але гэта доўжыцца вельмi доўга, і гэта трэба змяніць.

Ці варта адхіляць Iран ад чэмпіянату свету? Лепш вырашыць рэальную праблему, а не выключаць зборную са спаборніцтваў».

• У той жа час трэнэр зборнай Ірану Карлуш Кейруш на пытанне пра аўтарытарны рэжым зачапіў журналіста.

– Ці нармальна для вас прадстаўляць на гэтым чэмпіянаце свету такую ​​краіну, як Іран, якая прыціскае правы жанчын?

– На якім канале вы працуеце? Sky? Колькі вы мне заплаціце за адказ на гэтае пытанне? Вы прыватная кампанія, колькі вы мне заплаціце? Пагаворыце са сваім босам, і ў канцы ЧС я змагу даць вам адказ, калі вы зробіце мне добрую прапанову.

• Але Кейруш не забараняў сваім гульцам выказвацца: «Кожны мае права на выказванне. Вы, хлопцы, прывыклі стаяць на каленях у гульнях, і хтосьці з гэтым згодны, хтосьці не. У Іране гэтак жа».

• Кейруш таксама выклікаў у зборную футбалістаў, якія адкрыта пратэставалі супраць рэжыму яшчэ напярэдадні чэмпіянату свету – у прыватнасьці, нападаючага «Баера» Сердара Азмуна. Улады настойвалi на тым, каб ён і некалькі іншых гульцоў не ўдзельнічалі ў турніры.

• За некалькі дзён да пачатку чэмпіянату свету зборная Ірана сустракалася з прэзыдэнтам краіны – але крытыкаў уладаў на прыёме не было. Затое прысутнiчаў Кейруш, што было ўспрынята як падтрымка партугальскім спецыялістам урада краіны.

• Гульцы зборнай Ірана перад матчам з Англiяй не праспявалі свой гімн – выглядала так, быццам на знак пратэсту (хаця беларускiя гульцы яўна здзiвiлiся б, калi б даведалiся, што «не пець гiмн» можа для кагосьцi значыць «не згаджацца з уладамi»).

• А іранскія заўзятары наогул асвісталі гімн.

I прыйшлі на стадыён з плакатамі «Жанчыны. Жыццё. Воля» – гэта центральны лозунг цяперашнiх пратэстаў.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў