Tribuna/Футбол/Блогі/Гульня Швейцарыі і Сербіі – чыстая палітыка. Джака правакаваў сапернікаў у стылi Быкава і святкаваў з прозвiшчам героя для Косава, сербскія фанаты заклікалі забіваць албанцаў

Гульня Швейцарыі і Сербіі – чыстая палітыка. Джака правакаваў сапернікаў у стылi Быкава і святкаваў з прозвiшчам героя для Косава, сербскія фанаты заклікалі забіваць албанцаў

На полi ледзь не здарылася бойка.

3 снежня 2022, 14:54
4
Гульня Швейцарыі і Сербіі – чыстая палітыка. Джака правакаваў сапернікаў у стылi Быкава і святкаваў з прозвiшчам героя для Косава, сербскія фанаты заклікалі забіваць албанцаў

Матч Сербія – Швейцарыя яшчэ да пачатку абяцаў, што варта чакаць правакацый і палітычнай барацьбы – i так адбылося насамрэч.

🔹 Гістарычная падаплёка – вайна Сербіі супраць Косава падчас югаслаўскіх войнаў. Частка бежанцаў – косаўскiх албанцаў тады бегла ў Швейцарыю, а іх нашчадкі пайшлі гуляць у футбол. У цяперашні час лідэры швейцарцаў – выхадцы з Косава Граніт Джака і Джэрдан Шакіры. Шакіры, калі яго сям“я ўцякала, быў адзін год. У камандзе ёсць яшчэ адзін этнiчны албанец – 20-гадовы паўабаронца «Люцэрна» Ардон Яшары.

🔹 Упершыню гэтыя каманды сустрэліся на ЧС-2018. Тады Швейцарыя выйграла 2:1, а іх галы якраз забілі Джака і Шакіры. Абодва адсвяткавалі жэстам, якi сiмвалiзуе арла, сiмвал Албанii. Канешне, футбалiсты выдатна ведалi, што ў Сербii гэта ўспрымаецца як абраза. Сербы тады нават паскардзіліся ў ФІФА, патрабуючы дыскваліфікацыі, але арганізацыя абмежавалася штрафамі.

🔹 Зараз футбалiсты Сербii таксама былi «зараджаныя» – яшчэ перад стартам турнiру ў распранальні апынуўся сцяг з выявай контураў Косава ў геральдыцы Сербіі з подпiсам «Не здавацца».

🔹 Палітычныя правакацыі пачаліся яшчэ да матчу – на сустрэчу прыехалі заўзятары з шалікамі Косава, якое ФIФА прызнае за дзяржаву, а Сербiя – не. Перад стадыёнам ледзь не пачалася бойка. Фанаты Сербіі паказвалі жэст з трох пальцаў, які выкарыстоўвалі іх землякі ў вайне за Косава.

🔹 Фанатку вывелі з трыбун менавіта за жэст албанскага арла.

🔹 Лiк адкрыў Джэрдан Шакіры – на гэты раз без албанскага арла, але паказаў сербам, каб заткнуліся.

🔹 Аналагічным жэстам адрэагаваў Душан Улахавіч, калі на 35-й хвіліне вывеў наперад ужо Сербію.

🔹 Улахавiч тады, а пасля i Граніт Джака (мабыць, пабачыўшы жэст Арцёма Быкава) схапiлiся за пахвiны. Верагодна, Джака яшчэ і сказаў на албанскай «я #### [меў] тваю маму» у бок запасных Сербіі.

🔹 А яшчэ ў першым тайме трэнер зборнай Сербіі Драган Стойкавіч, хутчэй за ўсё, крычаў гульцам: «##### іх албанскіх маці», – выкарыстаўшы слова «сіптар», зняважлiвай мянушкi для албанцаў.

🔹 Гэтае ж слова выкарыстоўвалі фанаты зборнай Сербіі, калі спявалі заклікі забіваць албанцаў на трыбунах. Ці вывелі іх – невядома.

🔹 Не абышлося без бойкі на апошніх хвілінах – паміж Джакам, сербамі і чамусьцi Брыэлем Эмбало, якi паходзiць увогуле з Камеруна.

🔹 Найбольш вiдавочны правакацыйны ўчынак на полi: перамогу Граніт Джака адсвяткаваў у футболцы з прозвiшчам «Яшары». Адэм Яшары – гэта стваральнік, ідэолаг і галоўны палявы камандзір Арміі вызвалення Косава, для не ўсiмi прызнанай краiны – герой, для сербаў – канешне, люты вораг.

🔹 Перамогу Швейцарыі ў Косаве святкавалi як уласную. Нават са швейцарскімі сцягамі.

У Прышціне, сталіцы Косава, запусцілі феерверк.

🔹 У самой Швейцарыі этнiчныя албанцы таксама бурна радавалiся.

🔹 У Вене ж на вуліцы выйшлі фанаты зборнай Сербіі – спяваць песні з тым жа абразлівым словам адносна албанцаў. Перакрылі дарогу, з-за чаго трамваі не маглі прадоўжыць рух.

🔹 Святкуюць тым часам нават косаўскія палітыкі. Выказалася і прэзідэнт Косава В“ёса Асмані – напiсала «Брава, шкiпы». Шкiпы – гэта саманазва албанцаў.

Фота: iF2is

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты