Tribuna/Футбол/Блогі/«Ёсць узровень Месі і Раналду, але гэта трохі вышэй». Гісторыя стварэння фота жаўнераў з шахматамі ў Бахмуце

«Ёсць узровень Месі і Раналду, але гэта трохі вышэй». Гісторыя стварэння фота жаўнераў з шахматамі ў Бахмуце

Распавёў фатограф Ян Дабраносаў, які зрабіў гістарычны кадр.

Аўтар — Бона Сфорца
11 студзеня 2023, 05:33
1
«Ёсць узровень Месі і Раналду, але гэта трохі вышэй». Гісторыя стварэння фота жаўнераў з шахматамі ў Бахмуце

Некалькі дзён таму інтэрнэт абляцеў здымак украінскіх вайсковых за гульнёй у шахматы ў Бахмуце.

«Ёсць узровень Месі і Раналду, з вялікай павагай, але гэты трохі вышэй. Добрай раніцы з Бахмуту», — падпісаў гэты здымак яго аўтар у сацыяльных сетках.

Нягледзячы на пастаянныя абстрэлы, абаронцы Украіны знаходзяць час на самаразвіццё і аднаўленне перад наступным боем.

Здымак зрабіў Ян Дабраносаў — рэпартажны фатограф. Падчас вайны ён шмат працуе на фронце і фіксуе цікавыя моманты на здымках.

Мы апублікавалі гэты здымак разам з тым самым фота Раналду і Месі, а Ян пабачыў і адзначыў, што гэта «найпрыгажэйшае, што ён бачыў».

Спецыяльна для Tribuna.com Ян Дабраносаў распавёў гісторыю сваёй фатаграфіі і ўмовы, у якіх яна рабілася.

«На гэтым фота паказаныя ваеннаслужачыя Сілаў спецыяльных аперацый Украіны, з якімі я правёў два дні. Нават ночыў з імі ў падвале адну ноч. Тады яшчэ не было так холадна, як цяпер», — распавёў Дабраносаў.

У гэты дзень хлопцы таксама выконвалі заданне, а Ян фатаграфаваў іх.

«Зайшлі ў спартзал, дзе былі шахматы, яны селі за дошку — так і з’явіўся ўжо гістарычны здымак».

Сімвалічна, эмацыйна, моцна. Ян прызнаецца, што гэты здымак выклікае дужа складаныя эмоцыі.

«Ён пазітыўны, а людзі, якія на ім выяўлены, зараз у Бахмуце, у самым пекле».

Але момант стварэння фота выйшаў сапраўды пазітыўным. Калі хаця б на секунду забываеш пра тое, у якой, здаецца, непрагляднай цемры знаходзішся. Калі рабілася фота, і Ян, і вайсковыя згадалі Месі і Раналду. Пачалі жартаваць пра іх шахматную партыю.

«У мяне ў галаве таксама быў гэты здымак, таму так і нарадзіўся тэкст для паста ў сацыяльных сетках. Фота Месі і Раналду геніяльнае, але здымак з нашымі вайскоўцамі сапраўды на ўзровень вышэй».

На думку Яна Дабраносава, фота вайскоўцаў падкрэслівае два вельмі сімвалічных моманты.

«Па-першае, нашыя [ўкраінскія] вайскоўцы — інтэлектуальныя людзі. А па-другое, калі больш абстрактна, вайна — гэта шахматы. Нашыя вайскоўцы гуляюць у іх як тут, так і на полі бою».

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты