Tribuna/Футбол/Блогі/НАК Лукашэнкі пажадаў галоўнаму алімпійцу Польшчы энергіі і поспехаў – той заявіў, што з беларусаў нельга здымаць бан у спорце

НАК Лукашэнкі пажадаў галоўнаму алімпійцу Польшчы энергіі і поспехаў – той заявіў, што з беларусаў нельга здымаць бан у спорце

Проста ха-ха.

Аўтар — bytribuna com
31 студзеня 2023, 15:32
НАК Лукашэнкі пажадаў галоўнаму алімпійцу Польшчы энергіі і поспехаў – той заявіў, што з беларусаў нельга здымаць бан у спорце

Заява Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) пра салідарнасць з Украінай, санкцыі супраць Расіі і Беларусі і статус спартсменаў з гэтых краін узрушыла ўвесь спартыўны свет. Некаторыя кіраўнікі нацыянальных камітэтаў выступілі з катэгарычнымі заявамі на гэты конт – ніякіх допускаў беларускіх і расійскіх спартсменаў (а МАК, гаворачы пра санкцыі, разглядае такую магчымасць). Украінскі бок ўвогуле заявіў, што разгледзіць на Генасамблеі НАК Украіны, якая пройдзе 3 лютага, магчымы байкот Алімпіяды-2024 у выпадку дазволу расіянам і беларусам вярнуцца на міжнародныя спаборніцтвы.

Адным з тых, хто выказаўся на гэтую тэму, стаў кіраўнік НАК Польшчы Анджэй Красніцкі, які паралельна ўзначальвае польскі гандбол. У панядзелак з'явілася заява функцыянера.

«Пакуль не скончыцца гэтая варварская вайна ва Украіне, ніводзін расійскі і беларускі спартсмен не павінен удзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах, уключаючы Алімпійскія гульні», – заявіў Красніцкі.

Пазіцыя кіраўніка НАК Польшчы відавочна павінна была выклікаць бурную рэакцыю з боку беларускіх калег, але адбылося ўсё зусім наадварот. На наступны дзень пасля заявы у Telegram-канале НАК Беларусі з'явіўся пост з віншаваннем Красніцкага з днём нараджэння ад Віктара Лукашэнкі – непрызнанага светам кіраўніка НАК Беларусі.

Ці з'яўляецца гэта спробай «наладзіць масты» з польскім бокам ці ж банальнае «недаглядзелі за інфаполем» – незразумела.

Нагадаем, што многія беларускія каманды і спартоўцы былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі. 25 студзеня гэтага году МАК дапусціў магчымасць зняцця адхілення на строгіх умовах, сярод якіх удзел у спаборніцтвах толькі ў нейтральным статусе і адсутнасць у біяграфіі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты