Tribuna/Футбол/Блогі/«Барселону» вінавацяць у хабары на 1,4 млн еўра віцэ-прэзідэнту судзейскага камітэта. Клуб могуць выкінуць з Ла Лігі

«Барселону» вінавацяць у хабары на 1,4 млн еўра віцэ-прэзідэнту судзейскага камітэта. Клуб могуць выкінуць з Ла Лігі

Чарговы скандал каталонцаў.

16 лютага 2023, 14:48
«Барселону» вінавацяць у хабары на 1,4 млн еўра віцэ-прэзідэнту судзейскага камітэта. Клуб могуць выкінуць з Ла Лігі

«Барселона» патрапіла ў яшчэ адзін скандал: выданні Cadena SER і AS паведамілі, што клуб у 2016-2018 гадах выплачваў грошы фірме тагачаснага віцэ-прэзідэнта Тэхнічнага камітэта арбітраў Федэрацыі футбола Іспаніі Хасэ Марыі Энрыкесу Негрэйры, і з гэтай нагоды ўжо ідзе судовае расследаванне.

Каталонцы сцвярджаюць, што аплачвалі кансультацыі – і ніякага хабару не было.

Дэталі расследавання: выплачвалі грошы на працягу трох гадоў, каб іх судзілі «чыста»

Cadena SER і AS паведамілі, што Негрэйра атрымліваў сродкі ад «Барселоны» на працягу, сама меней, трох гадоў на рахункі кампаніі DASNIL 95 SL. Усяго атрымаў 1 392 680 еўра: 532 728,02 еўра ў 2016-м, 541 752 еўра ў 2017-м і 318 200 еўра ў 2018-м. Сумневаў, што грошы павінен быў атрымаць менавіта Негрэйра, няма: ён адзіны ўладальнік кампаніі.

У інвойсах прычынай плацяжу былі пазначаны «тэхнічныя кансультацыі». У справаздачы падатковага агенцтва, якое і пачало расследаванне, напісана: «Барселона» хацела пераканацца, што ў дачыненні да іх не будуць прыняты ніякія супярэчлівыя рашэнні арбітраў».

Пры гэтым журналіст El Confidential Альберт Артэга адзначыў, што менавіта ў гэты перыяд з Барселонай адбылася 78-матчавая серыя, у якой арбіты ў Ла Лізе не прызначылі на карысць каманды ніводнага пенальці.

Крыніцы, блізкія да тагачаснага кіраўніцтва клуба (яго ўзначальваў Жазэп Бартамеў), прызнаюць камерцыйныя адносіны, і што «праца» сапраўды паміж структурамі вялася. Але размова ідзе не пра подкуп суддзяў – Негрэйра нібыта даваў гульцам кансультацыі па паводзінах на поле і аб тым, як можна ці нельга сябе паводзіць з тымі ці іншымі рэферы. Гэтыя крыніцы сцвярджаюць, што ўся дакументацыя архіваванная ў клубе і можа быць прадстаўлена ў любы момант.

Зрэшты, пакуль з клуба дапыталі Альберта Солера, былога дырэктара дэпартамента прафесійнага спорту, і Оскара Граў, былога СЕА клуба. Ні яны, ні Негрэйра, які расказваў следчым такую ж версію, не змаглі прадставіць доказы такой працы. Пры гэтым выплаты былі зроблены.

Рэакцыя: «Барса» лічыць гэта спробай збіць іх з пераможнага шляху, Тэхнічны камітэт суддзяў паабяцаў садзейнічаць расследаванню

«Барселона» ужо выпусціла заяву пра публічныя абвінавачванні – выпусцілі 5 пунктаў адносна таго, што пра гэта думаюць:

«1. У мінулым «Барселона» купляла паслугі знешняга кансультанта, які даваў тэхнічнаму сакратарыяту клуба справаздачы ў відэафармаце маладых гульцоў з іншых клубаў у Іспаніі.

2. Дадаткова, адносіны з пастаўшчыком паслуг пашыраліся да тэхнічных справаздач, якія датычацца прафесійнага судзейства, каб дапоўніць інфармацыю, запытаную трэнерскімі штабамі першай і другой каманд. Гэта звычайная практыка сярод прафесійных футбольных клубаў.

3. Такія паслугі зараз з'яўляюцца часткай абавязкаў спецыяліста, які працуе ў дэпартаменце футбола.

4. «Барселона» шкадуе, што гэтая інфармацыя была выпушчана менавіта ў момант, калі каманда набрала найлепшую форму ў сезоне.

5. «Барселона» прыме юрыдычныя меры ў дачыненні да тых, хто спрабуе разбурыць імідж клуба з магчымымі інсінуацыямі супраць станоўчай рэпутацыі клуба, што можа адбыцца з-за апублікавання такой інфармацыі».

На прэс-канферэнцыі перад матчам з «МЮ» пра абвінавачванні спыталі і Хаві. Ён быў нешматслоўны: «Клуб зрабіў заяву, таму мне больш няма чаго сказаць. Гаворка ідзе пра гады, калі я не быў у клубе, але я буду яго абараняць».

Тэхнічны камітэт арбітраў у сваю чаргу адмежаваўся ад Негрэйры і заявіў, што будзе садзейнічаць расследаванню:

«Тэхнічны камітэт арбітраў шкадуе пра паводзіны, якія маглі быць падобнымі на парушэнне этыкі ўстановы. Ніхто з працуючых рэферы або членаў падраздзяленняў камітэта не можа рабіць ніводную работу, якая можа прадстаўляць канфлікт інтарэсаў. Камітэт даступны органам правасуддзя для максімальнай супрацы ў прадстаўленні любой інфармацыі, якую мы можам прадставіць».

Наступствы: можа дайсці да паніжэння ў класе

Пакуль інсайдаў адносна таго, якое спартовае пакаранне дадуць камандзе, няма – сітуацыя тут падобная да нядаўняга скандалу вакол «Ман Сіці».

Але нішто не перашкаджае паглядзець у дысцыплінарны рэгламент Федэрацыі футбола Іспаніі і перагледзець усе магчымыя наступствы для Барсы, калі яе прызнаюць вінаватай:

• Публічнае асуджэнне;

• Штраф;

• Адхіленне ад матчаў;

• Адхіленне на пэўны тэрмін;

• Зняцце ачкоў;

• Паніжэнне ў класе.

Фота: Meng Dingbo, IMAGO/Global Look Press

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты