Tribuna/Футбол/Блогі/Гэта быў найгоршы месяц у найноўшай гісторыі «Чэлсі»: 1 гол, 0 перамог, на шляху да ўласнага антырэкорду ў АПЛ

Гэта быў найгоршы месяц у найноўшай гісторыі «Чэлсі»: 1 гол, 0 перамог, на шляху да ўласнага антырэкорду ў АПЛ

Клуб узроўню «Клермона»?

Аўтар — Бона Сфорца
1 сакавіка 2023, 16:30
Гэта быў найгоршы месяц у найноўшай гісторыі «Чэлсі»: 1 гол, 0 перамог, на шляху да ўласнага антырэкорду ў АПЛ

У «Чэлсі» у лютым усё дужа кепска. Гэта зразумела і так – але мы вырашыли падсумаваць і зразумець, наколькі блізкая каманда да дна. Ці магчыма, ужо яго прабіла?

🔹 Нагадаем вынікі лютага: 0:0 з «Фулхэмам», 1:1 з «Вест Хэмам», 0:1 з «Саўтгемптанам», 0:2 з «Тотэнхэмам» у АПЛ і 0:1 з дортмундскай «Барусіяй» у Лізе чемпіёнаў.

Безпераможная серыя ў АПЛ расцягнулася на 5 матчаў. Апошняя такая была зусім нядаўна: пачынаючы з кастрычніцкага матчу з «Брэнтфардам» (0:0) каманда таксама не выйгравала 5 гульняў запар аж да перамогі над «Борнмутам» (2:0) 27 снежня.

Да таго найдаўжэйшая серыя была ў кастрычніку-снежні 2012-га – тады «Чэлсі» правёў 7 матчаў без перамог у АПЛ і вылецеў з групавога этапу ЛЧ. Асабліва вылучаўся лістапад – адзіная перамога была дома над данецкiм «Шахцёрам». Гэта прывяло да змены трэнера: замест Раберта Ды Матэа, які яшчэ за паўгады да таго неспадзявана выйграў ЛЧ з клубам, каманду ўзначаліў Рафаэль Бенітэс.

🔹 Увогуле у параўнанні з іншымі найгоршымі камандамі лютага у топ-лігах «Чэлсі» яшчэ не зусім на дне, але кампанія са «Спецыі», «Клермона» і нечакана «Ньюкасла» – не тая, на якую разлічваюць у клубе.

🔹Яшчэ раз зафіксуем: «Чэлсі» забіў адзін гол за люты. Адзін. Гэта гол Жаау Фелікса «Вест Хэму».

Для разумення масштабаў катастрофы:

🔹 у топ-лігах толькі адзін клуб акрамя «Чэлсі» забіў за люты толькі адзін мяч – французскі «Клермон». У «Крэманезэ», які толькі-толькi здабыў першую перамогу ў сезоне Серыі А, чатыры галы;

🔹 «Хафенхайм» і «Труа», якія прайгралі ўсе матчы ў лютым, забілі ва ўсіх турнірах 4 і 3 галы адпаведна;

🔹 ва ўсіх 5 англiйскіх дывізіёнах усе клубы, акрамя «Чэлсі», забілі прынамсі два мяча;

🔹 Рамелу Лукаку, які дагэтуль належыць «Чэлсі», забіў два галы за люты, нягледзячы на ​​сваю жахлівую форму;

🔹 «Рэал» забіў у Англii («Лiверпулю») у 5 разоў больш мячоў, чым «Чэлсі»;

🔹 адзін вуглавы «Чэлсі» скончыўся голам – пасля яго Карым Адэемi забiў за дортмундскую «Барусію»;

🔹 гол Жаау Фелікса з перадачы Энца Фернандэса – адзінае выніковае дзеянне зімовых навічкоў каманды. Вінгеры Чуквунонса Мадуэке (176 хвілін на полі) і Міхаіл Мудрык (251 хвіліна на полі), а таксама цэнтрфорвард Давід Фафана (104 хвіліны на полі) нічым не вызначыліся.

🔹Сукупны xG Чэлсі за люты складае 6,96 (дадзеныя WyScout). Фактычна каманда недазабiла 6 мячоў – удар Жааа Фелікса быў ацэнены ўсяго 0,27 xG.

🔹Найлепшымі бамбардзірамі каманды па стане на 1 сакавіка з'яўляюцца Рахім Стэрлінг і Кай Хаверц, якія забiлі па 6 галоў. Сярод каманд АПЛ горшыя паказчыкі толькі ў найлепшых бамбардзіраў «Борнмута» (4 гульца з 4 галамі), «Эвертана» (Дэмерэй Грэй, 5 галоў) і «Вулверхэмптана» (Рубен Невес і Даніэл Падэнсе, 5 галоў).

🔹Менш за «Чэлсі» (23) у АПЛ забілі толькі «Крыстал Пэлас», «Нотынгем Форэст», «Вулверхэмптан», «Эвертан», «Борнмут» і «Саўтгемптан». Эрлінг Холанд забіў на 4 мячы больш, чым увесь «Чэлсі».

🔹Грэм Потэр у «Брайтане» да 8 верасня здабыў 4 перамогі ў АПЛ, а яго каманда забiла 11 мячоў. У «Чэлсі» з 8 верасня 5 перамог і 16 галоў у Прэм'ер-лізе.

Працэнт перамог, 35% – другі найгоршы для мэнэджараў «Чэлсі» у эпоху Прэм'ер-лігі: 34% было ў Глена Ходла.

🔹Параўнанні з сезонам 2015/16 непазбежныя. Тады пасля 24 тураў «Чэлсі» набраў усяго 29 ачкоў, але пасля выязных матчаў з «Ман Сіці», «Ман Юнайтэд» і «Арсеналам». У гэтым сезоне яны яшчэ наперадзе, а ў «Чэлсі» ўсяго 31 бал.

🔹Цяперашні антырэкорд «Чэлсі» па колькасці забітых галоў у сезоне АПЛ складае 46 у сезоне 1995/96. Калі каманда Потэра працягне цяперашні тэмп (0,96 гола за гульню), то ў гэтым сезоне каманда заб'е 36-37 галоў.

Каб выправіць сітуацыю і ўратавацца ад анцірэкорду, ім за 14 матчаў трэба забіць прынамсi 24 мячы.

🔹Бягучы антырэкорд «Чэлсі» па ачках у эпоху АПЛ складае 50 у сезонах 1995/96 і 2015/16. Пры цяперашняй хуткасці набору ачкоў (1,29 за гульню) каманда Потэра атрымае ўсяго 49.

🔹Зараз «Чэлсі» бліжэй да зоны вылету (10 ачкоў), чым да зоны Лігі чэмпіёнаў (14 ачкоў).

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты