Tribuna/Футбол/Блогі/«Брэнтфард» не прайграе ўжо 12 матчаў у сезоне АПЛ – другiм у сваёй гiсторыi. Клуб адмовіўся ад акадэміі і класна гуляе супраць топаў

«Брэнтфард» не прайграе ўжо 12 матчаў у сезоне АПЛ – другiм у сваёй гiсторыi. Клуб адмовіўся ад акадэміі і класна гуляе супраць топаў

Адна з самых цікавых каманд сезона.

«Брэнтфард» не прайграе ўжо 12 матчаў у сезоне АПЛ – другiм у сваёй гiсторыi. Клуб адмовіўся ад акадэміі і класна гуляе супраць топаў

«Брэнтфард» у апошнім паядынку падоўжыў сваю бяспройгрышную серыю ў АПЛ да 12 матчаў. «Пчолы» ў гэтым сезоне перамаглі «МЮ», «Сіці» і «Ліверпуль», а таксама атрымалі ўсяго 4 паражэнні ў 23 сустрэчах. Узнiкае лагiчнае пытанне – як iм гэта даецца?

Толькі 4 паразы ў АПЛ, хоць прагназавалі пакуты ад «сіндрому другога сезона»

Наўрад цi хтосьці мог бы паверыць на пачатку мінулага сезона, калі «Брэнтфард» упершыню ў сваёй гісторыі выйшаў у АПЛ, што клуб так упэўнена замацуецца ў сярэдзіне турнірнай табліцы. Кампанію-2021/22 каманда скончыла на 13-м месцы, але адлегласць ад еўракубкаў была меншай, чым адрыў ад зоны вылету. Пры гэтым «Норвіч» і «Уотфард», з якімі «пчолы» павысіліся ў класе, занялі два апошнія месцы і вярнуліся ў чэмпіяншып.

У гэтым годзе справы ў «Брэнтфарда» ідуць яшчэ лепш. Цяпер каманда джэнтльмена Томаса Франка ідзе дзявятай у АПЛ (плюс у каманды ёсць тры матчы ў запасе), не прайграе ў чэмпіянаце ўжо на працягу 12 матчаў (апошняе паражэнне – у канцы кастрычніка) і мае ўсяго 4 паразы – столькі ж, напрыклад, у «Манчэстэр Сіці», а менш, па 3 – толькі ў «Арсенала» і «Ньюкасла».

Многія футбольныя эксперты прагназавалі, што «Брэнтфард» будзе пакутаваць ад «сіндрому другога сезона АПЛ», гэта значыць будзе мець праблемы і прэтэндаваць на вылет, але сціплы лонданскі клуб працягвае дарыць казку ўласным заўзятарам – за гэтым, праўда, стаiць нямала правільных рашэнняў ад кіраўніцтва клуба.

З прыходам дацкага трэнера Томаса Франка (узначаліў каманду ў кастрычніку 2018-га, да гэтага амаль два гады працаваў асістэнтам) клуб узяў вектар на развіццё скандынаўскіх футбалістаў. Франк быў добра знаёмы з імі з часоў працы на радзіме, а яны аказаліся адносна недарагімі на трансферным рынку.

У гэтым сезоне ў складзе «Брэнтфарда» ёсць 7 скандынаўскіх футбалістаў, а галоўную абойму складаюць менавіта датчане – 5 гульцоў. Цікава, што тры гады таму ў камандзе гулялі не вельмі вядомыя прадстаўнікі нардычных краін, напрыклад, Маркус Форс і Густаў Магенсен, а ўжо ў гэтым сезоне за клуб выступаюць Мікель Дамсгор і Крыстафер Аер, а яшчэ летась тут сябе знайшоў Крысціян Эрыксен.

Пры гэтым з 2016 года ў «Брэнтфарда» няма акадэміі – клуб адмовіўся ад яе, таму што ўкладваў шмат грошай, а яна не выпускала футбалістаў, якія маглі б узмацніць першую каманду. Хаця размовы пра аднаўленне акадэміі ўжо актыўна вядуцца – кіраўніцтва гатова фінансаваць развіццё будучых пакаленняў.

Адсутнасць акадэміі ў клубе кампенсавалі ўзмацненнем скаўцкага аддзела, што ў выніку дапамагло ў свой час знайсці і набыць Айвена Тоўні, Брыяна Мбемо, Давіда Рая, Олі Уоткінса і іншых футбалістаў за адносна невялікія грошы. Зусім нязвыклая для англійскіх клубаў стратэгія апраўдала сябе як на кароткай, так і на доўгай дыстанцыі.

Умеюць падладзiцца пад саперніка, добра гуляюць з грандамi і маюць топ-форварда

У «Брэнтфарда» ёсць і няўдалыя вынікі. Напрыклад, каманда выляцела ад «Джылінгема» з трэцяга дывізіёна ў Кубку лігі, а Кубак Англіі пакiнула ў стартавым раўндзе.

Так, каманда прайграла ўсяго 4 матчы гэтага сезона, але тры з іх аказаліся разгромнымі – 0:3 ад «Арсенала», 1:5 ад «Ньюкасла», 0:4 ад «Астан Вілы» (толькі ад «Фулхэма» было 2:3). Таксама згулялі ўнічыю 11 разоў – больш за ўсіх у прэм'ер-лізе ў гэтым сезоне (разам з «сарокамі»).

Але поспех «Брэнтфарда» зусім не выпадковы. Акрамя правільных рашэнняў, якія прымаюцца кіраўніцтвам, на футбольным полі ў «пчол» таксама ўсё вельмі нядрэнна.

🔴 Тактычна гнуткія. «Брэнтфард» вельмі кампактная каманда, вялікую частку сезону гуляе па схеме 4-3-3. У сваёй кар'еры Франк звычайна адштурхоўваўся ад футбалістаў, якіх меў у абойме, але яшчэ ў «Брондбю», які ён трэніраваў перад пераездам у Англію, прыдумаў цікавы тактычны ход, які дазваляў змагацца з «Капенгагенам», «Міт'юландам» і іншымі топамі дацкага чэмпіянату таго часу.

На працягу матча каманда дзейнічала па схеме 4-3-3 у атацы, а калі вымушана была адседжвацца ў абароне – пераходзіла на 3-5-2 з глыбока размешчанымі вінгбекамі. Звычайна сапернікі не маглі хутка перабудавацца, што давала камандзе перавагу ў контратаках, калі яна перахапляла мяч. І гэта працавала – у Франка не было ніводнай паразы ў матчах з топамі, хоць «Брондбю» скончыў сезон толькі чацвёртым.

У прэм'ер-лізе датчанін звяртаецца да падобных тактычных элементаў – накіраваных на ўзмацненне не толькі абароны, але і атакi. У першым матчы сезона 2022/23, напрыклад, «Брэнтфард» прайграваў «Лестэру» 0:2 да амаль сярэдзіны другога тайма, але змена схемы і пастаянны ціск на абарону апанентаў дазволілі камандзе Франка атрымаць нічыю 2:2.

🔴 Добра гуляюць супраць топ-клубаў. У канцы мінулага сезона «пчолы» разнеслі «Чэлсі» на «Стэмфард Брыдж» з лікам 4:1. Гэта была не выпадковасць – у цяперашняй кампаніі яны ўпэўнена гуляюць з топ-клубамі і лідарамі турнірнай табліцы.

На пачатку сезона «Брэнтфард» проста ўшчэнт разнёс «МЮ» (4:0), затым згуляў унічыю з «Чэлсі» (0:0) і «Тотэнхэмам» (2:2, страціў перавагу ў 2 мячы), перамог «Сіці» на «Этыхадзе» (2:1), а таксама ўпэўнена ўзяў верх над «Ліверпулем» з лікам 3:1.

Канешне ж, у кожнага правіла ёсць свае выключэнні – каманда Франка саступіла «Арсеналу» дома з лікам 0:3 у матчы першага круга. Аднак ужо на пачатку лютага адабрала ачкі ў галоўных прэтэндэнтаў на чэмпіёнства, згуляўшы з імі 1:1 на «Эмірэйтс».

🔴 Маюць аднаго з найлепшых нападаючых чэмпіянату. У кантэксце бамбардзірскіх якасцяў пра Айвена Тоўнi кажуць не так шмат, як пра Эрлінга Холанда, Хары Кейна або Маркуса Рэшфарда, але 26-гадовы англічанін працягвае нагадваць пра сябе не толькі скандаламі з букмекерскімі канторамі.

Тоўні нямала забіваў у англійскім Д3, вызначыўся 31 голам у чэмпіяншыпе, летась у дэбютным сезоне ў АПЛ запісаў на свой рахунак 12 мячоў, а ў гэтай кампаніі – ужо 15. Цяпер Айвен – чацвёрты ў гонцы бамбардзіраў АПЛ і, безумоўна, адзін з найлепшых цэнтрфорвардаў чэмпіянату.

Фота: Alex Livesey, Mike Hewitt, Chloe Knott/Global Look Press, Brentford FC

Іншыя пасты карыстальніка

Лукашенко хочет завезти в Беларусь 150 тысяч пакистанцев. А в спорте они могут нам помочь?
Учора, 19:00
10 лет назад сборная Беларуси последний раз была в плей-офф чемпионата мира по хоккею. Вот где сейчас ее игроки
11 траўня, 12:00
2
Жодзіна сексуальна адсвяткавала перамогу над «МЛ»: бананы Сядзько, імітацыя палавога акту пад цыгарэтку ад масажыста
9 траўня, 14:44
Пакуль Ганчарэнку пляжаць, былога трэнера Брэста шкадуюць у Расіі пасля звальнення – на дзіва шмат цёплых словаў
9 траўня, 11:30
У фінал ЛЧ з «Інтэрам» выйшаў намінальны экс-аднаклубнік Кутузава – з розніцай у год патрапілі ў «Мілан», ледзь не згулялі адзін супраць аднаго
8 траўня, 14:00
«Гомель» не забівае ўжо пяць тураў. Новыя форварды не цягнуць, а вось куды знік на Кіпры той, хто разарваў ЧБ-2024
8 траўня, 06:42
В штабе «Витебска» нет чужаков: игроки из списков лидеров за историю, тренеры, что кучу раз уходили и возвращались
7 траўня, 11:30
Как беларусы до Шкурина брали кубки в Европе: у Гуренко за два клуба, при Кутузове Роналду сидел на лавке, немало вратарей
4 траўня, 06:00
5
Украина близка к возвращению в элиту мирового хоккея. За нее играет беларус, а тренирует тот, кто учился у Захарова
2 траўня, 19:17
2
Сабаленка сама ўзяла ды спыніла матч супраць украінкі, хаця суддзя сказала гуляць далей – і ніхто нічога ёй не зрабіў
1 траўня, 17:00
6
Багдановіч усеўся на «Чырвоны сцяг», а Баскаў – на «Бэнтлі». Але на закрыцці хакейнага сезону былі і больш дзіўныя аўто
1 траўня, 14:21
3
Штрафуют, не пускают в плей-офф, помогают спастись: как регламенты влияют на клубы беларусов за рубежом
1 траўня, 12:01
3
Найлепшага гульца Беларусі ў «Дынама» замяніў самы малады з брамнікаў – ён ужо паспеў прынізіць Савіцкага
1 траўня, 06:27
Лапавухаў зрабіў класны падвойны сэйв – дапамог ЦСКА захаваць мінімальную перамогу
29 красавіка, 16:45
Ад «КраСавы» ў «МЛ» з’‎ехаў іспанец з працай у Індыі ды Танзаніі – у Беларусі ўразіўся лёдам (не на хакеі) ды нават у цырк схадзіў
28 красавіка, 06:19
3
Ілля Протас у Канадзе ішоў на рэкорд не Касціцына – аўтар не трапіў у НХЛ, затое ездзіў на АГ і замінаў камандзе Лукашэнкі
27 красавіка, 12:30
АБФФ суперлагічная па фінале Кубка: рэжым не даў, дзе хацелі, «Дынама» занятае невядома чым – тады адмова ад нейтральнага поля!
26 красавіка, 17:30
3
Бага-старэйшы чакае новага выкліку: вучыць англійскую, марыць пра Еўропу, а чуткі адпраўляюць у Прыднястроўе
26 красавіка, 12:30
3
Пасля трох гадоў у першай лізе экс-гулец зборнай Беларусі вярнуўся ў вышэйшую. Яму 37, але па лічбах – найлепшы ў амплуа
25 красавіка, 06:43
3
Кавалевіч у цудоўнай форме! Захапіўся нават Туміловіч
24 красавіка, 22:47
Усе пасты