Tribuna/Футбол/Блогі/Эпічны стрэл BBC сабе ў нагу – адхіліла Лінекера за крытыку ўрада, а ўжо праз тры дні папрасіла прабачэння пад ціскам грамадства

Эпічны стрэл BBC сабе ў нагу – адхіліла Лінекера за крытыку ўрада, а ўжо праз тры дні папрасіла прабачэння пад ціскам грамадства

У кампаніі не было выбару.

14 сакавіка 2023, 05:40
Эпічны стрэл BBC сабе ў нагу – адхіліла Лінекера за крытыку ўрада, а ўжо праз тры дні папрасіла прабачэння пад ціскам грамадства

Публічная прастора Вялікабрытаніі ўвечары ў пятніцу сфакусавалася толькі на адной навіне – адхіленні Гары Лінекера ад праграмы BBC – Match of the Day.

Здарылася гэта занадта нечакана, таму што Лінекер не проста эксперт, ён сімвал гэтага шоу яшчэ з 1999 года.

Лінекер напісаў твіт, дзе параўнаў дзеянні ўлад Вялікабрытаніі з Германіяй 1930-х. Уся справа ў новай антыімігранцкай кампаніі

Усё пачалося ў аўторак, калі Гары Лінекер, які ніколі не саромеўся выкладаць свае думкі ў вельмі папулярны акаўнт у твітары (на 11 сакавіка ў яго ўжо 8,8 млн чытачоў), пракаментаваў новую антыімігранцкую кампанію ўрада:

«Тут няма вялікай хвалі мігрантаў. Мы прымаем значна менш уцекачоў, чым іншыя буйныя еўрапейскія краіны. Гэтая палітыка невымерна жорсткая ў дачыненні да самых уразлівых людзей і суправаджаецца мовай, якая нагадвае тую, што выкарыстоўваўся Нямеччынай у 30-х гадах, хіба я не мае рацыю?»

Гары, якога той жа The Athletic апісаў як «умерана левацэнтрычным», так адрэагаваў на кампанію Stop the Boats, якую запусціў урад Вялікабрытаніі на гэтым тыдні.

Яе сутнасць у тым, што Кансерватыўная партыя хоча спыніць міграцыю ў краіну малымі незарэгістраванымі шлюпкамі праз Ла-Манш. У 2022 годзе ў Вялікабрытанію так перабраліся 45 тысяч чалавек (а ўсяго папрасілі прытулку 75 тысяч – напрыклад, у Германіі ў 2022-м гэта зрабілі 240 тысяч чалавек).

Цяпер жа такім людзям будзе забаронена прадастаўляць прытулак у краіне, а ўсіх, хто паспрабуе такім чынам трапіць у Вялікабрытанію, павінны дэпартаваць або да дому, або ў нейкія трэція краіны. Таксама ім забароняць абскарджваць гэтае рашэнне ў судах, а перад дэпартацыяй іх будуць утрымліваць у месцах пазбаўлення волі. «Мы павінны вярнуць кантроль над нашымі межамі», – з такім лейтматывам выступала міністэрка ўнутраных спраў Суэла Браверман, на што і адрэагаваў Лінекер.

Цытата Гары адразу выклікала рэзананс сярод уладаў – яму нават адказаў прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Рышы Сунак:

«Я спадзяюся, што з часам усё зразумеюць, што гэта правільны падыход».

А вось спікер Сунака быў больш канкрэтным:

«Непрыемна бачыць, як чалавек, зарплата якога фінансуецца брытанскімі падаткаплацельшчыкамі, выкарыстоўвае такую рыторыку і здаецца, што не сурʼёзна ўспрымае іх законныя абурэнні наконт нелегальнай міграцыі».

BBC патрабавала Лінекера папрасіць прабачэння ў сацсетках – у фармулёўках, якія Гары лічыць «зневажальнымі»

У Лінекера ў мінулым годзе былі ўжо праблемы з BBC за публікацыю твіту. Гары пытаўся ў лютым у яшчэ будучай прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі Ліз Трас, ці верне Кансерватыўная партыя грошы расійскіх донараў за дзень да поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну.

Тады аддзел разгляду скаргаў BBC заявіў, што публікацыя Лінекера «не адпавядае рэдакцыйным стандартам BBC па бесстароннасці». На думку кампаніі, Лінекер зʼяўляецца «адной з самых вядомых зорак BBC» і, хоць ён не абавязаны падтрымліваць «гэтак жа высокія стандарты бесстароннасці, як журналісты тэлекампаніі», але нясе «дадатковую адказнасць» з-за сваёй папулярнасці.

А яшчэ ў 2021 Лінекер у інтэрв'ю заяўляў, што «BBC не маглі б забараніць пісаць пра нешта ў твітары».

«Я лічу, што я сам па сабе, фрылансер».

У BBC спела іншая думка – асабліва ўлічваючы, што ў год кампанія плаціла Лінекеру 1,3 мільёна фунтаў.

Відавочна, што з кожным новым выпадкам погляд на сітуацыю паміж Лінекерам і BBC усё больш адрозніваўся. Таму эскалацыя на гэтым тыдні адбылася дзіўна хутка – яшчэ ў раніцу пятніцы рэдакцыя MOTD рыхтавалася да выпуску ў суботу. Але ўжо ў 16:15 Лінекер пасля камунікацыі з рэдакцыяй BBC Sport заявіў калегам, што ў суботу ён працаваць не будзе.

Галоўны офіс BBC запатрабаваў, каб Лінекер пагадзіўся на публічную заяву, якая, па сутнасці, была б прабачэннем. І таксама апублікаваць твіт, што надалей ён будзе больш асцярожным у сацыяльных сетках.

Крыніцы The Independent. блізкія да Гары. ўпэўненыя, што Лінекер успрыняў такую пастаноўку пытання як «зневажальную для сябе». Ні выдаляць старыя твіты, ні прасіць прабачэння ён не захацеў.

BBC адхіліла Лінекера ў аднабаковым парадку. За ім рушылі ўслед і іншыя вядучыя і каментатары ў знак салідарнасці

Пасля сустрэчы з Лінекерам BBC выпусціла прэс-рэліз, дзе заявіла пра адхіленне Гары да моманту, калі кампанія «дасягне з ім згоды па выкарыстанні сацсетак».

Некалькі іранічна, але брытанскія СМІ інсайдуюць, што з Лінекерам гэтую заяву на сайце не ўзгаднялі.

Але гэта ўжо маленькая дэталь на фоне скандалу, які разгарнуўся потым. BBC зрабіла падобны крок у выпадку з Джэрэмі Кларксанам у 2015-м – але тады вядомы вядучы аўташоу хаця б быў датычны да бойкі з прадзюсарам і такі крок быў адносна ясны (хоць і прывёў да катастрафічнага для тэлеканала сыходу каманды Top Gear у будучыні).

А вось адхіленне за твіт – гэтага ў публічнай плоскасці не зразумеў, здаецца, ніхто ў футбольным свеце.

На працягу двух гадзін усе значныя кіроўныя Match of the Day адмовіліся ад вынахаду ў эфір у суботу.

Алан Шырэр:

Ян Райт:

Майка Рычардс:

Джэрмэйн Джэнас:

Алекс Скот:

Увесь вечар пятніцы BBC спрабавала знайсці экспертаў, якія маглі замяніць тых, хто адмовіўся выходзіць у эфір. Не пагадзіўся ніхто.

Таму кампанія выпусціла яшчэ адну заяву: «Некаторыя нашы эксперты заявілі, што яны не жадаюць з'яўляцца ў праграме, пакуль мы спрабуем вырашыць сітуацыю з Гары.

Мы разумеем іх пазіцыю і вырашылі, што праграма будзе сканцэнтраваная на матчах без студыйных уключэнняў ці экспертных каментароў».

Але ў суботу сітуацыя ўсё роўна пагоршылася. Пастаянныя каментатары BBC таксама адмовіліся працаваць у знак салідарнасці з Гары – Стывен Уілсан апублікаваў сумесную заяву:

BBC была вымушана выкарыстоўваць аўдыёдарожку, якая выкарыстоўваецца для трансляцый на ўвесь свет.

Таксама ў эфір не выйшла праграма Football Focus – якая стартуе апоўдні на выходных. Яе вядучыя таксама адмовіліся прыходзіць у студыю – як і эксперты баксёрскага шоў Fighting Talk.

З апошніх падзей – да байкоту MOTD з вялікай верагоднасцю далучацца і футбалісты. Асацыяцыя прафесійных футбалістаў збіраецца заплаціць штрафы за тых гульцоў, якія адмовяцца даваць каментарыя для BBC на выходных.

Кіраўнік BBC быў дарадцам цяперашняга прэм'ер-міністра Сунака, данаціў 400 тысяч фунтаў на кампанію кіруючай партыі

Таксама ў твітары ўвесь вечар пятніцы абмяркоўвалі факты, якія таксама гулялі не на карысць бесстароннасці BBC. Іх некалькі:

◉ BBC яшчэ чатыры месяцы таму давала поўны карт-бланш на выказванні Гары Лінекеру наконт парушэнняў правоў чалавека ў Катары падчас чэмпіянату свету і крытыкі ўладаў краіны-гаспадыні ЧС;

◉ кіраўнік BBC Рычард Шарп з'яўляеццабылым дарадцам прэмʼер-міністра Сунака і атрымліваў ад яго заробак;

◉ таксама Шарп заданаціў больш за 400 тысяч фунтаў на перадвыбарчую кампанію Кансерватыўнай партыі.

Гэта ўсё не вяжацца з тымі ж «стандартамі BBC», пра якія кампанія нагадвае ўсім, калі звальняе таго ці іншага супрацоўніка.

І зараз у медыя BBC і Лінекер абмяркоўваюцца са страшнай сілай. І крытыкі вельмі шмат, прычым не толькі на адрас канала.

«Існуюць выключныя падвойныя стандарты, калі Лінекер можа быць прыцягнуты да адказнасці такім чынам, тады як Лорд Шугар можа свабодна посціць у твітары ўсё, што яму падабаецца, нягледзячы на тое, што ён з'яўляецца адной з асноўных зорак BBC у The Apprentice.

Шугар параўнаў футбольную каманду Сенегала з прадаўцамі сувеніраў на «пляжы ў Марбельі» (радок, які выклікаў афіцыйную скаргу ад амбасадара Сенегала ў Вялікабрытаніі), падтрымліваў Барыса Джонсана, атакаваў тагачаснага лідара Лейбарыстаў, Джэрэмі Корбіна, і крытыкаваў прафзвяз чыгуначнікаў за іх забастоўкі.....

...і дзе зараз засталося галоўнае футбольнае шоу BBC?

Кароткі адказ – у бядзе. Гэта значыць, што ў студыі не будзе нікога, хто б азнаёміў нас з апошнімі навінамі пра VAR або абмяркоўваў, чаму «Тотэнхэм» зноў стаў такім хісткім. Гэта BBC, а не Лінекер, забілі самы эфектны аўтагол тыдня».

«Гары яркі і сімпатычны. І ён мае права выказаць свой пункт гледжання на розны конт. Я ведаю, што BBC заўсёды спрабуе прытрымлівацца нейтральнасці, калі ён выказвае нешта спрэчнае, але ён – футбольны эксперт.

Так, я не згаджаюся з ім наконт мігрантаў. Усе людзі, якія плылі праз Ла-Манш, прыбылі з Францыі, якая, калі я глядзеў у апошні раз, не з'яўляецца зонай баявых дзеянняў.

І вось вам два розныя меркаванні.

Адна ад былога футбаліста і яркага энтузіяста, а іншая – ад аўтамабільнага журналіста, які стаў фермерам. Выбірайце. Але памятайце, што б вы ні вырашылі, вы павінны прыняць, што ў свабоднай краіне вы не можаце звальняць людзей за выказванне меркавання».

«З'яўленне сацыяльных сетак было эмансіпацыяй, але яно таксама стварыла ілжывае пачуццё, што вы можаце казаць усё, што хочаце. Гэта перарасло ў нешта яшчэ больш памылковае – уяўленне пра тое, што ваша права выказваць сваё меркаванне публічна аўтаматычна пераважае над іншымі абавязкамі.

...апантанасць Гары Лінекера публічна дэманструе гэтыя заганы сацыяльных сетак. Ён выказвае не голас заклапочанага грамадзяніна, а нахабства ўладнага чалавека. Ён вялікі гулец, які мяркуе, што можа кінуць выклік лёсу».

MOTD выйшла проста хайлайтамі матчаў без каментатараў – а Лінекера ужо спрабаваў ханцітць BT Sport

У суботу футбольнае тэлебачанне Англіі ўбачыла, як можа выглядаць новая эра.

Проста лічба – на Еўра-2012 пікавая лічба праглядаў MOTD была 22,3 мільёна гледачоў адначасова. І нават зараз праграма на значных падзеях лёгка збірае больш за дзесяць мільёнаў гледачоў за эпізод. Гэта не проста знакавае для Вялікабрытаніі шоу – гэта па сёння самая папулярная футбольная праграма ў свеце. І страта MOTD – велізарны ўдар для BBC, з якога боку на гэта не зірні.

Але без Лінекера, экспертаў і каментатараў у суботу Match of the Day ішла ўсяго 20 хвілін і збірала толькі мемы ў твітары і новую хвалю хейта BBC.

І ўжо тады было зразумела, што ў кампаніі заставалася мала шансаў на поспех у дыскурсе. Асабліва на фоне чутак, што BT Sport магла падвоіць кантракт Гары дзеля таго, каб ён асвятляў АПЛ у наступным сезоне. А з іншага боку апазіцыя ўжо патрабавала адхілення і Шарпа, і іншых прадстаўнікоў топ-менеджэмента BBC – і гэтыя заклікі атрымалі вялікую падтрымку грамадства.

Таму ўжо ў панядзелак, усяго праз тры дні, BBC вярнула Лінекера – з заявай выйшаў гендырэктар кампаніі Цім Дэві:

«Усе прызнаюць, што гэта быў цяжкі перыяд для супрацоўнікаў, удзельнікаў, кіраўнікоў і, што галоўнае, для нашай аўдыторыі. Я прашу прабачэння за гэта».

Выпусціў заяву і сам Лінекер:

«Пасля некалькіх сюррэалістычных дзён я рады, што мы знайшлі выйсце з сітуацыі. Я хачу падзякаваць усім вам за неверагодную падтрымку, у прыватнасці маім калегам з BBC Sport за ўражальную дэманстрацыю салідарнасці. Футбол – гэта камандная гульня, але іх падтрымка была незвычайнай.

Я працую вядоўцай спартовых праграм на BBC на працягу амаль трох дзесяцігоддзяў і бязмерна ганаруся тым, што працую з найлепшым і найсправядлівейшымі тэлерадыёвяшчальнікамі ў свеце. Я з нецярпеннем чакаю вяртання да вядзення праграмы MOTD у суботу.

Апошняе меркаванне: як бы цяжка ні было апошнія некалькі дзён, гэта проста не параўнаецца з тым, калі даводзіцца бегчы са свайго дому праз пераслед або вайны, каб адшукаць прытулак у далёкай краіне. Гэта сагравае душу, што я ўбачыў спачуванне да іх цяжкай сітуацыі ад многіх з вас.

Мы застаёмся краінай пераважна памяркоўных, гасцінных і шчодрых людзей. Дзякуй».

Ёсць падазрэнне, што BBC зараз сапраўды зразумела – Лінекер наўрад ці зменіцца. І метадамі цэнзуры гэтую сітуацыю на сваю карысць не перарабіць.

Фота: RadioTimes, Sky

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты