Tribuna/Футбол/Блогі/«Мяне купілі ў перапынку матча». Гісторыя трансферу Віталя Кутузава з БАТЭ ў «Мілан»

«Мяне купілі ў перапынку матча». Гісторыя трансферу Віталя Кутузава з БАТЭ ў «Мілан»

У дзень народзінаў гульца расказваем пра тое, як ён трапіў у «Мілан»

Аўтар — Замір Закіеў
20 сакавіка 2023, 16:02
«Мяне купілі ў перапынку матча». Гісторыя трансферу Віталя Кутузава з БАТЭ ў «Мілан»

У 2001 годзе барысаўскаму БАТЭ ў першым раўндзе Кубка УЕФА супернікам выпаў «Мілан», за які ў той час выступалі Шаўчэнка, Індзагі, Пірла, Каладзэ і Мальдзіні. У БАТЭ тады гулялі Молаш, Бага, Ганчарэнка, Ермаковіч, Жаўноў і 21-гадовы нападаючы моладзевай зборнай Беларусі Віталь Кутузаў.

«У першым тайме я нядрэнна згуляў супраць Паала Мальдзіні», – успамінае Кутузаў хатнюю сустрэчу з «Міланам». «А ў перапынку кіраўніцтва БАТЭ атрымала прапанову ад італьянцаў! Пасля матча да мяне падышоў Анатоль Анатольевіч Капскі і сказаў: маўляў, ёсць магчымасць працягнуць сваё футбольнае развіццё ў камандзе, супраць якой мы толькі што гулялі. Навіна проста шакавала! Спачатку нават не зразумеў, што адбылося. Гэта калі ўжо ехалі дадому, прабіліся слёзы сентыментальнасці. Зразумеў, што мая праца і намаганні былі не марнымі. Пасля слоў Анатоля Анатольевіча і да падпісання кантракта прайшоў максімум тыдзень. З клубнымі магчымасцямі хутка пракруціць гэты трансфер для «Мілана» не склала вялікай працы. Я падпісаў кантракт тэрмінам на пяць гадоў, а заробак у «Мілане» быў большы ў пяць разоў, чым тыя грошы, што я атрымліваў у БАТЭ».

БАТЭ атрымаў за гэты трансфер 3,5 мільёна еўра, што на той момант было для белфутбола вялікай сумай.

Беларускі футбаліст жа, на жаль, у асноўным складзе «Мілана» замацавацца не змог, але ўсё роўна правёў бліскучую кар'еру ў Еўропе, выступаючы за «Спортынг», «Авеліна», «Сампдорыю», «Парму», «Пізу» і «Бары».

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты