Tribuna/Футбол/Блогі/Ад звычайнага гульца ў сімулятар футбольнага менеджара да галоўнага трэнера клуба з топ-5 ліг – гісторыя Уіла Сціла

Ад звычайнага гульца ў сімулятар футбольнага менеджара да галоўнага трэнера клуба з топ-5 ліг – гісторыя Уіла Сціла

«Гэта ўсё праз вашыя камп'ютары!»

Аўтар — Замір Закіеў
Ад звычайнага гульца ў сімулятар футбольнага менеджара да галоўнага трэнера клуба з топ-5 ліг – гісторыя Уіла Сціла

Французскі «Рэймс» пад кіраўніцтвам бельгійскага трэнера Уіла Сціла творыць нешта неверагоднае ў французскім чэмпіянаце – каманда змагла на працягу 19 матчаў не прайграваць у Лізе 1, хаця на пачатку сезона ішла ў зоне вылету. Пры гэтым кожны з матч цяпер каштуе камандзе па 25 тысяч еўра (агулам больш за 450 тысяч на дадзены момант).

А ўсё таму, што ў галоўнага трэнера каманды няма трэнерскай ліцэнзіі! Уіл стыль, якому 30 гадоў, сваю трэнерскую кар'еру пачаў у камп'ютарнай гульні Football Manager. Затым ён папрацаваў трэнерам у дзіцячай камандзе «Прэстана», пасля чаго пачаў адпраўляць свае рэзюмэ ва ўсе прафесійныя клубы Бельгіі.

У выніку Сціла ўзялі на працу ў якасці відэааналітыка клуба «Сэнт-Труйдэн». Пазней ён атрымаў аналагічную пасаду ўжо ў «Стандардзе». Затым Сціл перабраўся ў «Льерс» – спачатку на такую ж пасаду, а пазней яго павысілі да памочніка галоўнага трэнера.

У студзені 2021 ён стаў галоўным трэнерам «Берсхота», але неўзабаве атрымаў запрашэнне ад «Рэймса», але не на пасаду галоўнага трэнера, а толькі памочніка. Потым было кароткае вяртанне ў «Стандард» таксама на пасаду памочніка, і зноў «Рэймс» – спярша ўсё той жа памочнік, а з кастрычніка мінулага года (пасля няўдалага старта пад кіраўніцтвам Оскара Гарсіі) – галоўны трэнер «Рэймса».

Каманда пад кіраўніцтвам бельгійца з англійскімі каранямі зрабіла рэкордную серыю без параз у 19 матчаў. Цяпер «Рэймс» ідзе 9-м у Лізе 1, адстаючы ад зоны еўракубкаў на 7 ачкоў. Агульны памер штрафаў за тое, што камандай кіруе трэнер без ліцэнзіі Pro, складае больш за 450 тысяч еўра. Аднак кіраўнікі «Рэймса» не шкадуюць пра такія выдаткі.

Яшчэ больш цікавых гісторый з сусветнага футбола – у Instagram «Трыбуны». Падпісвайцеся!

Іншыя пасты карыстальніка

Язэп Драздовіч натхніў «Крумкачоў» на дызайн формы. А вось як яшчэ мастакі з Беларусі ўплывалі на спорт
16 траўня, 10:00
«Рэал», «Ньюкасл», «Феенорд» – каму і як забіваў Хацкевіч у Лізе чэмпіёнаў
19 кастрычніка, 17:17
53-гадовы бацька Мбапэ адзначыўся голам у дабрачынным матчы – прыгожы асіст зрабіў Эдэн Азар
19 кастрычніка, 15:50
Wargaming запусціў збор грошай на «хуткiя» для Украіны – расійскі выдавец «танчыкаў» у Беларусі тут жа пабачыў «палiтыку»
19 кастрычніка, 10:16
За лукашэнкаўскі сцяг у бундэслізе б'юць па галаве. Вось вам рэальная гісторыя
9 кастрычніка, 19:04
Легендарны гол Шаўчэнкі, Пуцін на трыбунах і «Бей хохлов, спасай Россию» – як 24 гады таму адбыўся матч Расіі і Украіны
9 кастрычніка, 16:46
9 месяцаў разлукі – кранальная сустрэча тытулаванай гімнасткі з бацькам, які абараняе Украіну
9 кастрычніка, 11:07
Футзальныя матчы Беларусь – Расiя сабралi «невыпадковых людзей»: салдаты, чырвона-зялёныя фанаты, брытагаловыя ў спартыўных касцюмах
9 кастрычніка, 08:32
Хуткасць – гэта пра «Тарпеда-БелАЗ». Кур'ёзны гол у ЧБ, які прынёс перамогу жодзінцам
8 кастрычніка, 17:30
«Сыходзь» па стадыёне, дзiўны фанат i разгубленыя дзецi – так «Макслайн» Пунтуса разнеслi ў «дэрбi Вiцебска»
8 кастрычніка, 12:00
«Прамовіла: «Мамачка, прабач» – і адпусціла рукі». Беларуска, рыхтуючыся да Нью-Ёркскага марафону, ўратавала жанчыну ад самагубства
1 кастрычніка, 17:00
Беларускі букмекер зрабіў фэйк пра заключэнне пагаднення з «МЮ» – англійскі клуб знайшоў, як пакараць за гэта
1 кастрычніка, 08:23
Футбольная атмасфера ў доме Ігара Кавалевіча – вымпелы ад Ліхтэнштэйна да Англіі і чырвона-зялёная сімволіка
30 верасня, 21:18
«Крумкачы» прабіліся ў фінальны этап Д3. У вырашальным матчы было 6 галоў, а заўзятараў – больш, чым на некаторых гульнях вышэйшай лігі
24 верасня, 19:09
Што за варатар, які выратаваў голам «Лацыа» ў ЛЧ: рускія карані, падтрымка Пуціна і футболка «Спыніце вайну»
24 верасня, 15:23
У Ціманоўскай быў канфлікт з ябацькамі яшчэ да Алімпіяды – гісторыя пра Мірончык-Іванову і яе «ягадзічную мышцу»
22 верасня, 18:24
«Я гэтай камандзе аддаў усё, што ў мяне было» – у гадавіну смерці Капскага ўзгадваем яго галоўныя цытаты
22 верасня, 16:39
Жаданне кайфаваць кожны дзень, прыслухоўванне да свайго цела, час у цішыні – правілы жыцця Кацярыны Сныцінай
22 верасня, 11:59
30 гадоў таму беларус гуляў у Іспаніі: граміў «Барсу» 5:0, атрымаў трактарную мянушку – і, здаецца, фанаты помняць яго дагэтуль (вось што робяць вусы!)
5 верасня, 18:07
Кірыла Мбапэвіч, Міхась Тайсанюк, Зянон Зіданяк – спартсмены, якія нарадзіліся ў Беларусі, але ніколі не выступалі за яе
5 верасня, 17:19
Усе пасты