Tribuna/Футбол/Блогі/Сын Раналдынья дэбютаваў за «маладзёжку» «Барселоны». Відэа яго дзеянняў набрала 12 млн праглядаў, але ў Twitter здзекуюцца

Сын Раналдынья дэбютаваў за «маладзёжку» «Барселоны». Відэа яго дзеянняў набрала 12 млн праглядаў, але ў Twitter здзекуюцца

Хлопец амаль год не гуляў.

Аўтар — Бона Сфорца
9 красавіка 2023, 05:11
Сын Раналдынья дэбютаваў за «маладзёжку» «Барселоны». Відэа яго дзеянняў набрала 12 млн праглядаў, але ў Twitter здзекуюцца

На днях першы матч у футболцы «Барселоны» правёў сын яе колiшняй зоркi – чароўнага сваiмi фiнтамi бразiльца Раналдынья. Праўда, дэбютаваў Жааа Мендэш пакуль толькі за «маладзёжку» на Кубку Міжземнамор'я.

Жаау споўнілася 18 гадоў 25 лютага, але ён па-ранейшаму не мае матчаў на дарослым узроўні. У футбольную інфапрастору сын Раналдынья ўварваўся на пачатку сакавіка, калі стала вядома, што каталонскі клуб падпісаў з нім кантракт да чэрвеня 2024-га. Бразілец выступае на пазіцыі цэнтрфорварда, рост 178 см, ляўша.

Цікава, што Globo Esporte паведамляла, што Жааа Мендэш «зачараваў скаўтаў» каталонцаў, і тыя падчас прагляду нібыта не здагадваліся, чый ён сын. Малады гулец зрабіў гэта наўмысна, бо не хацеў, каб гэта паўплывала на рашэнне штаба. Цікава, што тое ж выданне напісала такую ​​ж гісторыю ў 2019 годзе, калі сын легенды праходзіў прагляд у «Крузейра».

Хлопец спачатку быў у юнацкай сістэме «Фламенга», затым гуляў у міні-футбол за «Васка дэ Гама», адмовіўся ад «ПСЖ» (хоць і зрабіў уражанне на трэнераў акадэміі), а затым падпісаў 6-гадовы кантракт з «Крузейра». Там яго хвалілі, называлі адным з найлепшых гульцоў у сваёй узроставай групе, але ў пачатку 2022 года Мендэш застаўся без клуба.

Перапынак у кар'еры не збянтэжыў босаў «Барселоны». «Мы ганарымся тым, што працягваем «сагу» Раналдынья. У яго сына будзе з намі кантракт, ён добры гулец», – заявіў прэзідэнт каталонскага клуба Жаан Лапорта за пару дзён да афіцыйнага падпісання кантракта.

І вось, нарэшце, Мендэш дэбютаваў у складзе «Барселоны». Выйшаў з сямёркай на спіне, пачынаў на левым фланзе, пазней перайшоў на правы (нагадаем, раней ён гуляў цэнтрфорвардам). «Блаўгранас» выйгралі 3:0.

Пасля матча з'явіўся ролік з дзеяннямі сына Раналдынья – ён прадэманстраваў прыём мяча, а таксама некалькі фінтоў супраць абаронцаў і пас у штрафную суперніка. За два дні відэа набрала 12,7 мільёна праглядаў, шмат лайкаў і рэтвітаў.

А таксама кпіны з боку карыстальнікаў сацыяльнай сеткі.

«Калі б ён не быў сынам Раналдынья».

«Добра, хопіць жартаў, калі ласка, пакажыце нам сапраўднае відэа сына Раналдынья, калі ласка»

«Сын Раналдынья». На фота – Алі Дыа, вельмi слабы футбалiст, які падмануў «Саўтгемптан», заявіўшы, што ён брат Джорджа Веа.

I шмат іншых мемаў, відэа і проста жартаў. Калі вам цікава, глядзіце тут.

Мы ж працягнем саачыць за Жааа Мендэшам. Раптам, нягледзячы на ўсё згаданае, ён калі-небудзь стане гульцом асноўнай каманды «Барселоны»?

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты