Tribuna/Футбол/Блогі/Маск зламаў Twitter: Раналду, Холанд, Мбапэ i iншыя зоркi спорту заставаліся без верыфікацыі, клубы АПЛ дагэтуль без яе, за Хэмiлтана паспелi «скончыць кар'еру»

Маск зламаў Twitter: Раналду, Холанд, Мбапэ i iншыя зоркi спорту заставаліся без верыфікацыі, клубы АПЛ дагэтуль без яе, за Хэмiлтана паспелi «скончыць кар'еру»

Бiзнесмен заплацiў за Леброна, Маўнт сышоў, Рамас прапанаваў альтэрнатыву.

Аўтар — bytribuna com
23 красавіка 2023, 14:29
Маск зламаў Twitter: Раналду, Холанд, Мбапэ i iншыя зоркi спорту заставаліся без верыфікацыі, клубы АПЛ дагэтуль без яе, за Хэмiлтана паспелi «скончыць кар'еру»

21 красавіка стала паваротным днём у гісторыі Twitter: Ілан Маск усё-такі забраў птушкі верыфiкацыi ў афіцыйных акаўнтах асоб і арганізацый. Цяпер іх можна купiць за грошы – альбо «звычайную» за 8 долараў у месяц (Twitter Blue), альбо «залатую» для верыфікаванай арганізацыі за тысячу долараў у месяц. Ёсць яшчэ «серыя» птушкі – для дзяржаўных устаноў.

Топавыя спартсмены заставаліся без верыфiкацыi – Раналду і iншыя зоркі

Зафіксуем: купа спартсменаў нават сусветнага класа нейкi час засталіся без верыфiкацыi, i iх акаўнты недасведчаным карыстальнiкам было складаней адрозiць ад фэйкаў. Зараз сапраўдныя акаўнты ўжо набылi Twitter Blue.

Крышціяну Раналду

Эрлінг Холанд

Кіліян Мбапэ:

Роберт Левандоўскі:

Стэфен Кары:

Кевін Дзюрэнт:

Шакіл ОʼНіл:

Лука Дончыч:

Роджэр Федэрэр:

Некаторыя каманды далi верыфікацыю сваім спартоўцам як верыфiкаваныя арганізацыі – для iх гэта каштуе дадатковыя 50 долараў у месяц. Напрыклад, чэмпiён «Формулы-1» Макс Ферстапен атрымаў птушку ад сваёй «канюшнi», «Рэд Бул».

А футбалiст Джуд Белiнгем – ад дортмундскай «Барусii».

Клубы АПЛ – без верыфiкацыi, «Баварыя» – з таннай птушкай

У спартыўных арганізацый таксама «злятала» верыфікацыя. У большасці падпіска ўжо аформлена была загадзя. А вось у «Барсы» некаторы час акаўнты былі неверыфікаваныя.

Але цяпер птушка ўжо ёсць.

З клубаў АПЛ галачкі пакуль няма ў «Нотынгем Форэст»:

«Брайтана»:

«Фулхэма»:

А «Крыстал Пэлас» неяк верыфiкавалi па Twitter Blue.

Гэта ж удалося і «Баварыi».

Каманды «Формулы-1» «Мерседэс» і «Ферары» нават тролілі Twitter пасля знікнення птушкі, але потым верыфiкавалiся праз Twitter Blue.

За Леброна плаціць сам Маск, Маўнт сышоў з твітара

Не ўсім спартсменам спадабалася новаўвядзенне. Так, футбалiст «Чэлсi» Мэйсан Маўнт, напрыклад, абвясціў, што спыняе карыстацца Twitter: «Гадамі я атрымліваў асалоду ад сувяззю з вамі. Нажаль, платформа змяняецца, таму я вырашыў выдаліць свой акаўнт». Профіль ужо недасяжны.

Адзін спартсмен, нягледзячы на сваю волю, застаўся з аплачанай птушкай. Гаворка пра баскетбаліста Леброна Джэймса, яшчэ 31 сакавіка ён заявіў наступнае: «Ну, падобна, мая сіняя птушка хутка знікне, таму што, калі вы мяне ведаеце, я не збіраюся плаціць».

Але верыфікацыя ў Леброна ўсё ж засталася, а пад адным з паведамленняў пра гэта Маск адказаў: «Я плачу за некаторых асабіста».

Дарэчы, сярод тых, каму Маск аплачвае галачку, аказаўся таксама пісьменнік Стывен Кінг, які публічна выступаў супраць новаўвядзенняў. Цяпер ён прапанаваў Iлану накіраваць сродкі за птушку ў фонд Сяргея Прытулы, які займаецца выратаваннем жыццяў ва Украіне, дзе з 24 лютага працягвае вайну Расiя з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

Рамас наехаў на Маска, а за Хэмiлтана ўжо скончылі кар'еру

Цікавая гісторыя адбылася з Льюісам Хэмілтанам. За той час, пакуль акаўнт шматразовага чэмпiёна «Формулы-1» заставаўся без птушкi, адзін з карыстальнiкаў стварыў ідэнтычны профiль (з падвойным l у прозвiшчы, што не так лёгка пабачыць), у якім апублікаваў фэйкавы пост пра быццам бы завяршэнне кар'еры.

А Серхіа Рамас наўпрост наехаў на Маска за тое, што ў таго не тыя прыярытэты: «Прымушаць плацiць, рабiць грошы – гэта адна стратэгія. Выкаранiць нянавісць, прасоўваць павагу і ператвараць Twitter у лепшае месца можа быць іншай стратэгіяй. Проста кажу…»

Фота на галоўнай: Reuters

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты