Tribuna/Футбол/Блогі/Nike стварыў «паўночнае ззянне», каб адзначыць рэкорд Холанда па галах у АПЛ

Nike стварыў «паўночнае ззянне», каб адзначыць рэкорд Холанда па галах у АПЛ

Новы ўзровень святкавання

Аўтар — KentYara98
5 траўня, 19:53
Nike стварыў «паўночнае ззянне», каб адзначыць рэкорд Холанда па галах у АПЛ

На днях нарвежскі футбаліст «Манчэсцер Сіці» ўстанавіў рэкорд - пабіў 26-гадовае дасягненне па колькасці галоў за адзін сезон у АПЛ.

У кампаніі Nike не прайшлі міма гэтай падзеі: перад будынкам Нацыянальнага музея футбола ў Манчэсцеры быў уладкованы інтэрактыўны светлавы дысплей з дымам, лазерамі, праекцыямі і інавацыйнай галанеткай - вядомай як «самая яркая і празрыстая галаграмная марля». Такая галанетка дазваляе ствараць цудоўныя візуальныя выявы ў паветры.

Познім вечарам на небе былі спраецыраваны выявы Холанда, які б'е па мячы, а таксама знакамітае святкаванне гала 22-гадовага гульца ў сядзячай медытацыі і, вядома ж, лагатып Nike.

Цікава, якую яшчэ прыродную з'яву прыдумае брэнд, калі Холанд паб'е свой рэкорд у наступным годзе?

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты