Tribuna/Футбол/Блогі/Брамнік «ПСЖ» назаўтра пасля чэмпiёнства трапiў пад капыты каня – жыццё футбалicта пад пагрозай

Брамнік «ПСЖ» назаўтра пасля чэмпiёнства трапiў пад капыты каня – жыццё футбалicта пад пагрозай

Трагедыя замест свята.

29 траўня, 21:30
Брамнік «ПСЖ» назаўтра пасля чэмпiёнства трапiў пад капыты каня – жыццё футбалicта пад пагрозай

29-гадовы галкіпер «ПСЖ» Серхіа Рыка можа памерцi – атрымаў вельмi цяжкую траўму ў нефутбольных абставiнах.

🔹 Трагедыя адбылася ў нядзелю, на наступны дзень пасля выязнога матчу парыжан са «Старсбургам» (1:1) у перадапошнім туры Лігі 1. Па вынiках гэтай сустрэчы «ПСЖ» афiцыйна аформiў чэмпiёнства.

Пасля паядынку Рыка, які правёў сустрэчу на лаве запасных, атрымаў дазвол ад «ПСЖ» адправіцца ў тую ж ноч у родную Іспанію – Серхіа планаваў правесці нядзелю з сям'ёй і сябрамі, у прыватнасці, наведаць богаслужэнне ў пасёлку Эль-Расія на поўдні краіны, які з'яўляецца цэнтрам паломніцтва каталікоў.

Спачатку іспанскія СМІ пісалi, што там Рыка здзейснiў конную прагулку, але яго скiнуў конь. Пасля сваякi Cерхiа далi iншую iнфармацыю – што Рыка iшоў да храма, але з запрэжкi побач вырваўся конь i пабег проста на гульца.

🔹 У любым выпадку, Серхіа быў атакаваны канём – i атрымаў некалькі ўдараў капытом. Вынiкi гэтага могуць быць катастрафiчнымi. Футбалiста тэрмiнова транспартавалi на верталёце ў лякарню ў Севільі, там ацанілі стан як цяжкі.

Па даных выдання СОРЕ, у 29-гадовага гульца адбылося кровазліццё ў мозг.

🔹 У афіцыйнай заяве агенцтва, якое прадстаўляе інтарэсы Рыка, ўвечары ў нядзелю паведамлялася наступнае:

«Серхіа знаходзіцца ў добрых руках, з усіх сіл спрабуе аднавіцца, атрымліваючы найлепшы догляд ад каманды медыкаў. Але ўсе мы павінны быць абачлівымі, асабліва ў бліжэйшыя 48 гадзін.

Чакаем вынікаў лячэння ў надзеі на прыемныя навіны. Дзякуй за падтрымку».

🔹 Падтрымку і пажаданне хуткай папраўкі Серхіа ўжо выказалі як «ПСЖ», так і яго былы клуб «Севілья», выхаванцам якога ён з'яўляецца і за які выступаў да 2018 года. З андалусійцамі ён, у прыватнасці, двойчы выйграў Лігу Еўропы – у сезонах 2014/15 і 2015/16.

Парыжане набылі Рыка ў 2020 годзе, але асноўным іх варатаром Серхіа не стаў. У бягучым сезоне іспанец з'яўляецца другім выбарам пасля Джанлуіджы Данарумы (да сыходу зімой Кейлара Наваса Рыка наогул лічыўся трэцім кіперам каманды). У гэтым сезоне іспанец не правёў ніводнага матча.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты