Tribuna/Футбол/Блогі/🏆 Вар'яцтва: «Севілья» выйграла сёмую (!!!) Лігу Еўропы. Цяпер – у серыі пенальці

🏆 Вар'яцтва: «Севілья» выйграла сёмую (!!!) Лігу Еўропы. Цяпер – у серыі пенальці

Манчыні аддаў асіст, аформіў аўтагол і не змог забіць у серыі.

1 чэрвеня, 05:25
🏆 Вар'яцтва: «Севілья» выйграла сёмую (!!!) Лігу Еўропы. Цяпер – у серыі пенальці

«Севілья» зноў выйграла ЛЕ: у серыі пенальці перамагла «Рому».

• На 32-й хвіліне адбыўся даволі спрэчны эпізод: Няманя Гудзель у барацьбе за мяч, магчыма, ударыў па галаве Тэмі Абрахама. Галоўны арбітр матча Энтані Тэйлар і ВАР парушэння правіл не знайшлі.

• Ужо праз тры хвіліны «Рома» адкрыла лік: Крыстантэ адабраў мяч у Ракіціча, Манчыні падхапіў і выразаў класны пас на Дыбалу. Той забіў у барацьбе з двума абаронцамі.

• На старце другога тайма адбыўся эпізод, які найбольш яскрава апісаў усю барацьбу ў матчы: пакуль Джанлука Манчыні фаліў на Эрыку Ламеле, аргенцінец расшпіліў яму кашулю, вырваўшы гузік.

• Аднак на 55-й «Севілья» зраўняла: Хесус Навас падаў з правага фланга, а ў вароты мяч заляцеў ад нагі таго ж Манчыні.

• На 67-й «Рома» мела надзвычайную магчымасць вырвацца наперад. Смолінг, Абрахам, Крыстантэ і Ібаньес - ледзь не кожны падчас пажару ў штрафной «Севільі» прабіў па варотах суперніка, аднак усе яны патрапілі альбо ў Ясіна Буну, альбо адзін у аднаго.

• На 74-й Энтані Тэйлар прызначыў пенальці за нібыта фол Рожэра Ібаньеса супраць Лукаса Акампаса – у дынаміцы здавалася, што гулец «Ромы» скасіў суперніка. Аднак пасля прагляду ВАР стала зразумела, што Акампас перабольшыў сваё «перачаплянне» – і пенальці адмянілі.

• Ужо ў кампенсаваны час з'явілася яшчэ адно пытанне па пенальці. Энтані Тэйлара і яго брыгаду не былі ўражаныя.

• Самае цікавае ў першым экстратайме – тое, як Маўрынью нешта засяроджана маляваў на сваіх паперках.

• Асноўны экшн другога экстратайму – таксама Маўр (і крыху пакута Маціча).

• Першы нерэалізаваны ўдар – за аўтарам асіста і аўтагола Манчыні: Буну адбіў нагамі.

• А прыклад з яго ўзяў Рожэр Ібаньес.

• З пераможным пенальці Манцьеля адбылася драма: спачатку Патрысіу выцягнуў удар, аднак яго давялося перабіваць – і «Севілья» ўсё ж узяла трафей!

• Для «Севільі» гэта сёмая перамога ў Лізе Еўропы/Кубку УЕФА – клуб захоўвае 100%-ы вынік у фіналах гэтага турніру.

А вось для трэнера клуба Хасэ Луіса Мендзілібара гэта першы еўракубкавы трафей і другі ў цэлым у кар'еры (пасля выйгранай Сегунды з «Вальядалідам» у сезоне 2006/07).

• Ужо трэці раз запар фіналы Лігі Еўропы адбываюцца па сцэнары «1:1 і серыя пенальці»: «Вільярэал» так перамог «МЮ», а «Айнтрахт» – «Рэйнджэрс».

Фота: скрыншоты трансляцыі MEGOGO, фэйсбук «Севільі»

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты