Tribuna/Футбол/Блогі/Найлепшы бамбардзір адстаяла на нуль як брамнік і прынесла трафей сваёй камандзе

Найлепшы бамбардзір адстаяла на нуль як брамнік і прынесла трафей сваёй камандзе

Сюжэт з эстонскага футбола

Аўтар — Замір Закіеў
4 чэрвеня, 12:06
Найлепшы бамбардзір адстаяла на нуль як брамнік і прынесла трафей сваёй камандзе

3 чэрвеня ў фінале Кубка Эстоніі сярод жаночых каманд сустрэліся «Саку Спортынг» і «Тамека».

Лёс гульні вырашыў аўтагол на 69-й хвіліне ў браму «Тамекі». Але цікава тое, што з 36-й хвіліны матча брамнікам «Саку Спортынг» была форвард каманды.

Асноўны галкіпер клуба атрымаў траўму і не змог працягнуць гульню, запаснога брамніка ў «Саку» не аказалася, таму ў браму стала Катрыйн Саўлус, якія з'яўляецца самай выніковай футбалісткай у сваёй камандзе ў гэтым сезоне. Катрыйн адстаяла на нуль і ў некаторым момантах сапраўды выратоўвала каманду.

У паўфінале «Саку Спортынг» выбіў з Кубка талінскую «Флору», якая брала дадзены трафей апошнія пяць гадоў, а ў фінале дзякуючы Катрыйн Саўлус «Саку» ўпершыню ў сваёй гісторыі заваяваў Кубак Эстоніі!

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты