Tribuna/Футбол/Блогі/Язэп Драздовіч натхніў «Крумкачоў» на дызайн формы. А вось як яшчэ мастакі з Беларусі ўплывалі на спорт

Язэп Драздовіч натхніў «Крумкачоў» на дызайн формы. А вось як яшчэ мастакі з Беларусі ўплывалі на спорт

Нечаканыя сюжэты.

Аўтар — Замір Закіеў
Язэп Драздовіч натхніў «Крумкачоў» на дызайн формы. А вось як яшчэ мастакі з Беларусі ўплывалі на спорт

Футбольны клуб «Крумкачы» стаў у адзін шэраг са спартыўнымі крэатыўшчыкамі, якія прыпраўляюць спорт мастацтвам. Днямі клуб прадставіў абноўлены камплект белай формы на сезон-2024.

На гульнявой футболцы размешчаная карціна беларускага класіка Язэпа Драздовіча пад назвай «Мінск. Від з боку бальнічнага саду на плошчу Свабоды», якая была створаная ў 1919 годзе.

А вось як выглядае арыгінал, напісаны тушшу.

Дарэчы, у Instagram існуе старонка Art But Make It Sports, дзе аўтары знаходзяць падабенствы паміж эпізодамі са спартыўных матчаў і творамі выяўленчага мастацтва. Тут мы не сустрэнем фрагментаў з беларускіх чэмпіянатаў ці выступаў, напрыклад, каманды Карласа Алоса, але ўбачым шмат карцін мастакоў з Беларусі. А калі больш канкрэтна – прадстаўнікоў віцебскай мастацкай школы.

Адна з самых знакамітых карцін Марка Шагала «Над Віцебскам» знайшла сваю «копію» ў амерыканскім студэнцкім баскетболе.

А «Скрыпача» ўсё таго ж Шагала можна было заўважыць ужо на студэнцкім амерыканскім футболе.

Супрэматычныя кампазіцыі Казіміра Малевіча таксама знайшлі сваё адлюстраванне ў спорце.

Яшчэ адзін віцебскі мастак Лазар Лісіцкі (ён жа «Эль Лісіцкі») стаў знакамітым адразу з адной са сваіх першых прац – «Клином красным бей белых!» У 2020-м гэты агітацыйны плакат трапіў на форму футбольнага «Віцебска».

А аварыя на этапе «Формулы-1», дзе балід сутыкнуўся з агароджай, нагадаў аўтарам Art But Make It Sports кампазіцыю Лісіцкага, якая даволі падобна да плаката «Клином красным бей белых!»

Далей – карціна польскага мастака Яна Матэйкі «Станьчык». Станьчык – гэта імя блазна, які працаваў пры двары ажно трох каралёў польскіх і вялікіх князёў літоўскіх. На карціне побач са Станьчыкам ляжыць ліст з датай 1514, у якім паведамляецца пра страту Смаленска ВКЛ. Гэты горад быў найважнейшай крэпасцю, якая ахоўвала ўсходнія межы. І пакуль на фоне блазна на балі весяляцца магнаты ён усведамляе пачатак канца яго Радзімы, што па-майстэрску мастак паказаў на твары Станьчыка (гэта аўтапартрэт Матэйкі).

Тая вайна з Масковіяй скончылася вяртаннем шматлікіх зямель у склад ВКЛ, але не Смаленска. Вяртанне горада адбылося ў часы Смуты, але пасля Патопу ён быў страчаны для ВКЛ назаўсёды. Здаецца, пра страту Смаленска падумаў і баскетбаліст «Маямі Хіт» Гэйб Вінцэнт.

А вось пакуль адзіны на старонцы прадстаўнік Беларусі не ў мастацтве, а менавіта ў спорце – Арына Сабаленка. Прычым параўналі тэнісістку, якая падтрымлівае дыктатарскі рэжым Лукашэнкі, з боскім – карцінай Джавані Бацісты Сальві «Мадонна ў малітве».

І гэта толькі частка знаходак падабенства паміж спортам і мастацствам. Таксама аўтары параўноўвалі гоншчыка НАСКАР з царом Аляксандрам ІІІ, зорку жаночай НБА – са «Свабодай, якая вядзе народ». Ёсць і нядаўнія сітуацыі: картка гульні Уна замест жоўтай карткі і графіка матча Лігі чэмпіёнаў паміж «Ман Сіці» і «Црвенай Звездай». А яшчэ Месі на закупах, калабарацыя з баскетбольным клубам «Юта Джаз» (прэзентацыя календара на сезон) і вельмі шмат Эдварда Мунка, які напісаў «Крык» (раз, два, тры, чатыры, пяць).

Тым часам у Беларусі, як ужо бачылі ў прыкладзе з футбольным «Віцебскам», спрабуюць рухацца ў адваротным кірунку: культуру інтэгруюць у спорт. Так летась талісманам ІІ гульняў краін СНД стала рысь.

Арганізатары адзначылі, што рысь – вынік натхнення маляванымі дыванамі Алены Кіш. Адна розніца – беларуская мастачка ў сваіх творах, прысвечаных раю, малявала не рысяў, а котак.

Забулдыга
Мастацтва тутака хиба шо Мацейка,Джавани и мая самая добрая самая цёплаяАлена Киш.Усим раю музэй у Заслауъи.Тамака и Алена и Язэп.Кидайце усё,курва и у музэй руш!Выпьем!
Адказаць
-1
Імя схаванае
адказаў на каментарый карыстальніка Забулдыга
Каментарый выдалены
Забулдыга
адказаў на каментарый карыстальніка Імя схаванае
А чым йён мастацтва?Як добры каляроушчык сьцен навучыуся токи фарбы змешваць.Таких галодных рукажопау у галодныя гады сотнями вилися у кабаках ,шо называли сами сябе мастаками.Йён такиж варты мастак ,як лапцеу фудбалист.Малпам даюць ивоныя рэпрадукции ,вось вам новая мастацтва.А малпы у Дварцы мастацтвау лыпаюць вачами ,ничога ни разумеючы и пазираюць наусьцяж.Цьфу.
Адказаць
0
Імя схаванае
адказаў на каментарый карыстальніка Забулдыга
Каментарый выдалены

Іншыя пасты карыстальніка

Язэп Драздовіч натхніў «Крумкачоў» на дызайн формы. А вось як яшчэ мастакі з Беларусі ўплывалі на спорт
16 траўня, 10:00
«Рэал», «Ньюкасл», «Феенорд» – каму і як забіваў Хацкевіч у Лізе чэмпіёнаў
19 кастрычніка, 17:17
53-гадовы бацька Мбапэ адзначыўся голам у дабрачынным матчы – прыгожы асіст зрабіў Эдэн Азар
19 кастрычніка, 15:50
Wargaming запусціў збор грошай на «хуткiя» для Украіны – расійскі выдавец «танчыкаў» у Беларусі тут жа пабачыў «палiтыку»
19 кастрычніка, 10:16
За лукашэнкаўскі сцяг у бундэслізе б'юць па галаве. Вось вам рэальная гісторыя
9 кастрычніка, 19:04
Легендарны гол Шаўчэнкі, Пуцін на трыбунах і «Бей хохлов, спасай Россию» – як 24 гады таму адбыўся матч Расіі і Украіны
9 кастрычніка, 16:46
9 месяцаў разлукі – кранальная сустрэча тытулаванай гімнасткі з бацькам, які абараняе Украіну
9 кастрычніка, 11:07
Футзальныя матчы Беларусь – Расiя сабралi «невыпадковых людзей»: салдаты, чырвона-зялёныя фанаты, брытагаловыя ў спартыўных касцюмах
9 кастрычніка, 08:32
Хуткасць – гэта пра «Тарпеда-БелАЗ». Кур'ёзны гол у ЧБ, які прынёс перамогу жодзінцам
8 кастрычніка, 17:30
«Сыходзь» па стадыёне, дзiўны фанат i разгубленыя дзецi – так «Макслайн» Пунтуса разнеслi ў «дэрбi Вiцебска»
8 кастрычніка, 12:00
«Прамовіла: «Мамачка, прабач» – і адпусціла рукі». Беларуска, рыхтуючыся да Нью-Ёркскага марафону, ўратавала жанчыну ад самагубства
1 кастрычніка, 17:00
Беларускі букмекер зрабіў фэйк пра заключэнне пагаднення з «МЮ» – англійскі клуб знайшоў, як пакараць за гэта
1 кастрычніка, 08:23
Футбольная атмасфера ў доме Ігара Кавалевіча – вымпелы ад Ліхтэнштэйна да Англіі і чырвона-зялёная сімволіка
30 верасня, 21:18
«Крумкачы» прабіліся ў фінальны этап Д3. У вырашальным матчы было 6 галоў, а заўзятараў – больш, чым на некаторых гульнях вышэйшай лігі
24 верасня, 19:09
Што за варатар, які выратаваў голам «Лацыа» ў ЛЧ: рускія карані, падтрымка Пуціна і футболка «Спыніце вайну»
24 верасня, 15:23
У Ціманоўскай быў канфлікт з ябацькамі яшчэ да Алімпіяды – гісторыя пра Мірончык-Іванову і яе «ягадзічную мышцу»
22 верасня, 18:24
«Я гэтай камандзе аддаў усё, што ў мяне было» – у гадавіну смерці Капскага ўзгадваем яго галоўныя цытаты
22 верасня, 16:39
Жаданне кайфаваць кожны дзень, прыслухоўванне да свайго цела, час у цішыні – правілы жыцця Кацярыны Сныцінай
22 верасня, 11:59
30 гадоў таму беларус гуляў у Іспаніі: граміў «Барсу» 5:0, атрымаў трактарную мянушку – і, здаецца, фанаты помняць яго дагэтуль (вось што робяць вусы!)
5 верасня, 18:07
Кірыла Мбапэвіч, Міхась Тайсанюк, Зянон Зіданяк – спартсмены, якія нарадзіліся ў Беларусі, але ніколі не выступалі за яе
5 верасня, 17:19
Усе пасты