Tribuna/Футбол/Блогі/Белфутбол інэртны, але «ватнікаў» у ім няшмат – галасоў за анэксію расійскай лігай амаль няма, а вось якія аргументы супраць

Белфутбол інэртны, але «ватнікаў» у ім няшмат – галасоў за анэксію расійскай лігай амаль няма, а вось якія аргументы супраць

Грошы і не толькі.

Аўтар — bytribuna com
Белфутбол інэртны, але «ватнікаў» у ім няшмат – галасоў за анэксію расійскай лігай амаль няма, а вось якія аргументы супраць

21 кастрычніка расiйскі міністр спорту Алег Матыцын заявіў пра намер «уключыць беларускія каманды ў расiйскія лігі амаль па ўсіх камандных відах спорту» – і яшчэ больш нечакана дадаў, што «беларускі бок прапрацоўвае спіс каманд, якія могуць быць уключаныя ў чэмпіянат Расіі па футболе». Хутка высветлілася, што ў АБФФ і ў Расійскім футбольным саюзе пра такі паварот увогуле не думалі, а ў супольнасці нагадалі, што за такое Беларусь хутка выключаць з УЕФА і ФІФА. Зрэшты, не сумняваемся, што аўтарам «задумкі» з ліку паслугачоў рэжымаў Лукашэнкі і Пуціна пляваць.

А вось у белфутболе, як аказалася, проста згаджацца не спяшаюцца. Так, прадказальна знайшлося месца «хатазкрайнікам» – іх пазіцыю агучыў гулец «Мінска» Данііл Душэўскі: «Калі вырашаць паяднаць ЧБ з РПЛ – няхай робяць. Наша справа – гуляць у футбол». Але каб без ваганняў выказацца «за» – такога мы дачакаліся толькі ад ураджэнца Расіі Анатоля Байдачнага.

У астатнім – можа, і з агаворкамі, але здавацца Расіі ў белфутболе не хочуць. Вось якія прыводзяцца аргументы.

Галоўны трэнер БАТЭ Кірыл Альшэўскі дапускае, што ў Беларусі могуць прыняць рашэнне выйсці з УЕФА і ФІФА, і тады сітуацыя зменіцца. А ў цяперашняй спасылаецца на рэгламенты арганізацый – і не бачыць магчымасцяў для «інтэграцыі».

Абаронца менскага «Дынама» Раман Бягуноў даражыць еўракубкамі – у Расiі магчымасці там згуляць сапраўды не будзе, ды і пра чэмпіёнства гаворкі відавочна не зойдзе.

Сяргей Гурэнка, які шмат гадоў гуляў у Расіі, лічыць, што клубы адтуль прыцягнуць беларускіх заўзятараў (спрэчная думка), але нагадвае пра фінансавы фактар – ну і пра міжнародны бан заадно.

Пра грошы думаюць і цяперашнія беларускія гульцы чэмпіянату Расіі. Капітан «Арэнбурга» Міхаіл Сівакоў прапануе нават «не забіваць сабе галаву», пакуль ніхто не кажа пра канкрэтныя ўмовы – ды і, на думку футбаліста, загавораць пра іх няхутка.

Аднаклубнік Сівакова Юрый Кавалёў нагадаў, што ў еўракубках беларускія клубы зарабляюць вялікія для сябе грошы (звычайна некалькі сотняў тысяч еўра), а ў Расіі і гарантаваныя тры з лішнім мільёны долараў выплат ад РПЛ не дапамогуць адбіць бюджэт – ды і замест высокіх месцаў давядзецца думаць пра выжыванне.

Капітан мінскага «Дынама» Сяргей Паліцевіч проста сказаў, што пытанне «інтэграцыі» – гэта не да яго. Абаронца хоча гуляць у родным чэмпіянаце – праўда, адстойваць яго відавочна не гатовы.

Бліжэй за ўсё да «інтэграцыі» беларускія суддзі – пра іх удзел у расійскіх лігах ужо дамовіліся. Але і сярод арбітраў не ўсе хочуць працаваць на суседзяў – адзін з рэферы ЧБ, які ананімна пагаварыў з «Трыбунай», мае на гэта асабістыя прычыны. Нядзіўна з улікам шырокай прапаганды і ўхвалення ў расійскім грамадстве вайны ва Украіне.

Канкрэтней за астатніх выказаўся экс-гулец зборнай Беларусі Віталь Трубіла, хоць ён сам зараз жыве і працуе ў Расіі. Былы футбаліст раіць укладвацца ў падрыхтоўку моладзі, не забіваць цікавасць да ЧБ заяўкай у замежную лігу, а магутнай рабіць не нейкую каманду пад РПЛ, а зборную Беларусі.

Трэба дадаць, што яшчэ адзін экс-футбаліст зборнай Віталь Кутузаў лічыць, што яго былому клубу БАТЭ зараз «няма чаго губляць», таму над яго заяўкай у РПЛ ён бы задумаўся. Але ўсё роўна Кутузаў не хацеў бы прамяняць на «інтэграцыю» ўдзел беларускага прадстаўніка нават у адборы Лігі чэмпіёнаў, якую называе «сапраўды прэстыжным турнірам, пра які марыць кожны».

ваша
Это хорошо.Но федерации надо создать комиссию и выяснить, кто конкретно составил список игроков и ввёл в стране запрет на профессию .
Адказаць
2

Іншыя пасты карыстальніка

Фанат «Динамо» Брест идет на матч клуба пешком по Европе – но на прямом пути стоят Додик и другие риски для беларусов
Учора, 17:30
3
Даведаліся, ці добра Біёнчык паводзіць сябе ў «Славіі» і як найлепшы снайпер каманды сумяшчае футбол з «хатняй хіміяй»
Учора, 14:00
4
«Неману» притопить «Динамо» помог защитник, который оказался не нужен минскому клубу – его в этом сезоне прорвало
Учора, 06:27
4
Спросили у экс-партнеров по ЧБ, какой Кириленко человек и что могло привести его уже в 12-й клуб до 25-летия
19 чэрвеня, 19:30
2
6 беларусов, которых могут выбрать на драфте НХЛ-2025. Но, кажется, реальные шансы – только у одного
19 чэрвеня, 11:30
3
«МЛ» обладает умением, очень важным в борьбе за золото – конкуренты от него уже трижды пострадали
19 чэрвеня, 06:58
4
Грустный др для «Динамо» Минск: на 98 лет огорчил бывший, а «МЛ» по-прежнему далеко
18 чэрвеня, 22:48
Минскому «Динамо» – вилы, а вот кому можно жить: как для клубов из Беларуси сложилась жеребьевка еврокубков
18 чэрвеня, 18:00
1
Как там суд над канадцем минского «Динамо»? Он брался за клюшку при голой девушке, а оценки длины секса с ней отличаются в 60 раз
17 чэрвеня, 18:00
1
Капскі не прагне звальняць Мігаля, але калі той сам захоча сысці, адгаворваць не будзе. Як прайшоў нечаканы панядзелак у БАТЭ
17 чэрвеня, 15:00
1
Дважды лучшего молодого игрока экстралиги «Динамо» Минск отпустило в другой клуб КХЛ всего за 12 баксов. Знаете его?
17 чэрвеня, 13:14
Самый беларусский клуб Казахстана остался без беларусов: им много наобещали, а вот как получилось
16 чэрвеня, 17:31
1
Статистика рухнула – а он пошел на повышение: парадокс экс-игрока сборной Беларуси в Азербайджане
16 чэрвеня, 15:29
1
У игровиков из Беларуси без футбола в 2025-м уже 30 трофеев: тащили ввосьмером, делили чемпионат и Кубок, мощная драма у MVP
16 чэрвеня, 06:00
1
Засталася толькі адна каманда, якая не прайгравала ў ЧБ-2025, пазбавіўшы «Іслач» статусу непераможнай
15 чэрвеня, 18:17
1
Жодино очень быстро забило три мяча Гутору, но в Борисове скорость стала еще выше – а потом БАТЭ разнесли в юбилей
14 чэрвеня, 20:50
За еще один провал Гончаренко в России зовут слабым с «херней» и «ужасным футболом» – а вот в Беларуси видят «высокий потенциал»
14 чэрвеня, 16:00
1
Как рассказ о Глебе помог стрясти с газеты 28 тысяч долларов – история о свободе слова и праве на ошибку в Беларуси
14 чэрвеня, 12:00
3
«Молодечно» проигрывает и с новым коучем (хотя Брест забил с трудом), а вот «Арсенал» снова забрал победу после месяцев без
13 чэрвеня, 22:59
1
Даведаліся, куды завуць Алоса са зборнай Беларусі, дзе далі добрую прыбаўку, і чаму ён сам упісаў у кантракт Шарснёва
13 чэрвеня, 18:00
2
Усе пасты