Tribuna/Футбол/Блогі/Два беларусы вельмі па-рознаму праявілі сябе ў матчы Кубку Казахстана. «Актабэ» Бяссмертнага выйшаў на «Ардабасы» Сяднёва

Два беларусы вельмі па-рознаму праявілі сябе ў матчы Кубку Казахстана. «Актабэ» Бяссмертнага выйшаў на «Ардабасы» Сяднёва

А Шрамчанка зрабіў нейкае глупства.

Аўтар — Pam-pam
14 красавіка, 20:18
Два беларусы вельмі па-рознаму праявілі сябе ў матчы Кубку Казахстана. «Актабэ» Бяссмертнага выйшаў на «Ардабасы» Сяднёва

У матчы 1/8 фіналу Кубка Казахстана «Актабэ» ў родных сценах сустракаўся з талдыкурганскім «Жэтысу».

Гаспадары поля мелі татальную перавагу, аднак рэалізаваць яе здолелі толькі ў канцоўцы першай паловы сустрэчы – на 44-й хвілінцы беларускі паўабаронца, падпісант за рэжым і член «чорнага спісу» футбалістаў Дзмітрый Бяссмертны апынуўся першым на мячы і дакладна прабіў у ніжні правы кут брамы суперніка.

А вось яго суайчыннік з «Жэтысу» вызначыўся некалькі інакш – Антон Шрамчанка на 82-й хвіліне замест мяча згуляў прамой нагой у ногу суперніка і пасля прагляду паўтору эпізоду атрымаў ад арбітра чырвоную картку.

Пасля матчу галоўны трэнер «Актабэ» Дзмітрый Парфёнаў адзначыў, што ў канцы была невялікая «нервовасць», але гэта здарылася з-за таго, што каманда расстранжырыла свае моманты:

«Забівай – і ўсё скончылася б. Зразумела, што сапернік захацеў вярнуцца ў гульню, і гэта нармальна. Нармальная кубкавая гульня. Усе сілы былі кінуты на пэўны ціск. Тым не менш справіліся і прайшлі далей, рыхтуемся да чэмпіянату.

У чвэрцьфінале «Актабэ» згуляе з шымкенцкім «Ардабасы» Аляксандра Сяднёва, які ў 1/8 фіналу прайшоў клуб Першай лігі «Тараз».

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты