Tribuna/Футбол/Блогі/Паглядзіце, якую прыгажосць у суботу забівалі беларусы ў КПЛ. У дваіх дэбютныя галы, яшчэ адзін – у топе спісу снайпераў

Паглядзіце, якую прыгажосць у суботу забівалі беларусы ў КПЛ. У дваіх дэбютныя галы, яшчэ адзін – у топе спісу снайпераў

Перарвалі няўдалыя серыі сваіх каманд.

Аўтар — Pam-pam
20 красавіка, 16:36
Паглядзіце, якую прыгажосць у суботу забівалі беларусы ў КПЛ. У дваіх дэбютныя галы, яшчэ адзін – у топе спісу снайпераў

20 красавіка выдаўся багатым на прыгожыя галы ў выкананні беларускіх футбалістаў у Казахстане – адзначыліся адразу два нашы суайчыннікі.

24-гадовы паўабаронца Дзяніс Грачыха ў матчы супраць «Турана» забіў свой дэбютны мяч за «Жэніс».

Дзякуючы гэтаму галу астанчане здабылі другую перамогу ў сезоне (1:0), перапыніўшы трохматчавую серыю паражэнняў. Зараз каманда Грачыхі ідзе на восьмым радку турнірнай табліцы, маючы шэсць ачкоў у актыве.

27-гадовы хаўбек Валерый Грамыка не адставаў ад калегі. Ягоны «Кайсар» прапусціў на 53-й хвіліне, так што гол беларуса выратаваў для каманда нічыю з «Атыраў» Віталя Жукоўскага.

Пад канец матча прамую чырвоную картку атрымаў беларускі паўабаронца «Атыраў» Ігар Стасевіч.

«Кайсар», які пакуль ідзе на апошнім радку турнірнай табліцы, набраў свае першае ачко за чатыры матчы. У «Атыраў» чатыры нічыі і адно паражэнне ў пяці турах.

Шыкоўна складваецца сезон і для 27-гадовага Яўгена Бярозкіна. У матчы супраць «Ардабасы» Сяднёва беларус забіў свой чацверты мяч за «Кызыл-Жар» і аднаасобна ўзначаліў спіс лепшых снайпераў чэмпіната.

Але ўтрымаць перавагу не атрымался – на 52-й хвіліне Сяргей Малы зраўняў лік. Пасля пяці тураў «Ардабасы» ідзе на другім радку табліцы, саступаючы лідару «Кызыл-Жару» толькі па розніце забітых і прапушчаных мячоў.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты