Tribuna/Футбол/Блогі/Узімку гэты афрыканец быў не патрэбны сталічнаму «Дынама», а зараз чудзіць за «Нафтан» – зрабіў усё, каб перамог «Мінск»

Узімку гэты афрыканец быў не патрэбны сталічнаму «Дынама», а зараз чудзіць за «Нафтан» – зрабіў усё, каб перамог «Мінск»

Але «гараджане» не ўзялі тры ачкі.

Аўтар — Pam-pam
20 красавіка, 18:05
Узімку гэты афрыканец быў не патрэбны сталічнаму «Дынама», а зараз чудзіць за «Нафтан» – зрабіў усё, каб перамог «Мінск»

У пятым туры чэмпіянату Беларусі «Мінск» дома згуляў у нічыю з «Нафтанам» 1:1. У гаспадароў былі ўсе шансы забраць тры ачкі – гэтаму ўсяляк спрыяў навічок «Нафтана» Мідо Яле, які толькі ў мінулым туры дэбютаваў за навапалачан.

На 27-хвіліне абаронца з Конга пасля навеса паспрабаваў вынесці мяч са сваёй штрафной, але замест гэтага адправіў яго ў вароты «Нафтана».

А на 73-й хвіліне Яле зноў начудзіў у сваёй штрафной. Афрыканец парушыў правілы на Глебе Гурбанаве, пасля чаго арбітр паказаў на 11-метровую кропку.

На шчасце для «Нафтана» Кірыл Забелін няўдала прабіў пенальці, захаваўшы лік 1:1, які так і застаўся да фінальнага свістка.

Пасля матчу галоўны трэнер «Нафтана» Альберт Рыбак адзначыў, што нічога страшнага не здарылася, памылкі бываюць ва ўсіх. А ў камандзе разлічваюць на Яле як на гульца асновы.

Цікава, што яшчэ ў перадсезонцы кангалезец праглядаўся ў мінскае «Дынама», аднак у выніку не без прыгод апынуўся ў Наваполацку.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты