Tribuna/Футбол/Блогі/Заўзятарам прапанавалі сабраць наймацнейшы склад з фіналістаў Кубка Англіі. Вынік атрымаўся даволі забаўным, але не для ўсіх

Заўзятарам прапанавалі сабраць наймацнейшы склад з фіналістаў Кубка Англіі. Вынік атрымаўся даволі забаўным, але не для ўсіх

«Чырвоны» Манчэстэр не смяецца.

Аўтар — Sam_Na_Sam
24 траўня, 12:07
Заўзятарам прапанавалі сабраць наймацнейшы склад з фіналістаў Кубка Англіі. Вынік атрымаўся даволі забаўным, але не для ўсіх

Заўтра на Уэмблі адбудзецца фінал Кубка Англіі. У сувязі з гэтай падзеяй партал OneFootball прапанаваў сваім падпісчыкам у сацсетках выбраць сімвалічную зборную супрацьстаяння, у якую могуць трапіць футбалісты «Манчэстэр Юнайтэд» і «Манчэстэр Сіці». Прагаласавалі тысячы заўзятараў, і на падставе гэтага на кожную пазіцыю схемы 4-3-3 быў вызначаны той гулец, якога выбіралі часцей. Вось што атрымалася з гэтай задумы.

На думку падпісчыкаў партала, «гараджане» мацнейшыя за «манкуніянцаў» абсалютна на кожнай з адзінаццаці пазіцый. Не знайшлося месца нават лідару «МЮ» партугальцу Бруну Фернандэшу. Паглядзім, ці будзе такой жа велізарнай перавага каманды Пепа ў матчы. Дарэчы, «Ліверпуль» падапечныя Тэн Хага прайшлі. Можа і ў фінале нас чакае сенсацыя?

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты