Tribuna/Футбол/Блогі/Кроас ніколі не мяняў свае буцы на працягу кар'еры ў «Рэале», але зараз яго прымусілі гэта зрабіць – усё з-за Adidas

Кроас ніколі не мяняў свае буцы на працягу кар'еры ў «Рэале», але зараз яго прымусілі гэта зрабіць – усё з-за Adidas

Цікавы факт.

25 траўня, 17:05
Кроас ніколі не мяняў свае буцы на працягу кар'еры ў «Рэале», але зараз яго прымусілі гэта зрабіць – усё з-за Adidas

Легендарны Тоні Кроас ужо сапраўды не зменіць сваё меркаванне. Немец аб'явіў пра завяршэнне карʼеры ў канцы сезона. За 10 гадоў Кроас стаў сапраўдным рухавіком і асабістым гульцом мадрыдскага «Рэала». Кожны трэнер ведаў, як правільна выкарыстоўваць яго наймацнейшыя якасці на полі.

А ў чым сакрэт шалёных і дакладных перадач Кроаса? Можа, справа ў буцах? У іх ён, дарэчы, двойчы засмучаў зборную Беларусі ў кваліфікацыі на Еўра 2020:

Кроас расказаў унікальную дэталь, з якой у яго будзе асацыявацца іспанскі этап.

«Яны самыя зручныя з усіх, у якіх я граў. Мне таксама заўсёды падабаўся белы колер», – сказаў Тоні ў падкасце з «Delantero09». У сучасным футболе, дзе футбалісты мяняюць колер буцаў вельмі часта, Тоні заставаўся верным свайму любімаму абутку. Ён заўсёды быў прыхільнікам адной мадэлі і аднаго колеры.

«Я меў вялікі поспех з гэтымі буцамі. Акрамя фарту, я вельмі камфортна адчуваю сябе ў іх, калі знаходжуся на футбольным полі», – падсумаваў Кроас. Нават цяжка ўявіць, колькі класных асістаў і забітых галоў ён зрабіў носячы адну пару буцаў фірмы Adidas:

Аднак немцу ўсё ж давядзецца змяніць іх у бліжэйшых матчах. У гонар яго выхаду на футбольную пенсію Adidas выпусціў адмысловую мадэль, якую Кроас надзене нават на фінал Лігі Чэмпіёнаў супраць «Барусіі». Вось так яны будуць выглядаць:

Фота: Marca

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты