Tribuna/Футбол/Блогі/«Нёман» узяў кубак, а «Ягелонія» стала чэмпіёнам Польшчы. Як жа па-рознаму святкавалі суседзі, паміж якімі ўсяго 80 км

«Нёман» узяў кубак, а «Ягелонія» стала чэмпіёнам Польшчы. Як жа па-рознаму святкавалі суседзі, паміж якімі ўсяго 80 км

Дзіўны кантраст паміж Гродна і Беластокам.

Аўтар — Pam-pam
«Нёман» узяў кубак, а «Ягелонія» стала чэмпіёнам Польшчы. Як жа па-рознаму святкавалі суседзі, паміж якімі ўсяго 80 км

У суботу, 25 траўня, беларусы даведаліся ўладальніка футбольнага кубка краіны-2023/24. У вырашальным матчы «Нёман» перамог «Іслач» 2:0.

Фіналісты супернічалі ў няпростых умовах – галоўныя трэнеры каманд назіралі за гульнёй з трыбун, бо былі дыскваліфікаваныя. Праз перабор картак прапускаў сустрэчу і адзін з лідараў «Нёмана» Гулжыгіт Алыкулаў.

Паколькі гульня адбывалася ў Жодзіне, клубы арганізавалі аўтобусы для фанатаў, але калі «ваўкі» везлі бясплатна, то «Нёман» прасіў 30 беларускіх рублёў.

А вось для тых, хто дабіраўся сваім транспартам, клуб прапанаваў 100 бясплатных квіткоў.

Ствараць атмасферу на арэне прыехала даволі вялікая па мерках белфутбола група гродзенскіх заўзятраў – клуб арганізаваў 10 аўтобусаў і 10 мікрааўтобусаў. Усяго ж за гульнёй назірала 5714 гледачоў пры агульнай умяшчальнасці жодзінскага стадыёна ў 6542 чалавекі.

Гродзенскія заўзятары прыехалі на гульню падрыхтаваным - шмат хто меў шалікі, але калі казаць пра футболкі, то тут было ўсё куды больш сціпла.

Многія спрабавалі патрапіць у клубныя колеры, выбраўшы на гульню футболку ў жоўтых або зялёных адценнях са свайго звычайнага гардэробу.

А нехта зрабіў «рэверанс» у бок Ігара Кавалевіча, дадаўшы ў вобраз такі ж галаўны ўбор, які носіць галоўны трэнер Гродна.

Для «Нёмана» гэты трафей стаў першым за апошнія 30 гадоў – Ігар Кавалевіч, не стрымліваючы радасці, бег святкаваць з калектывам.

А заўзятары зарадзілі крычалку «Кубак наш»!

Каманда-пераможца весялілася на поле, людзі таксама не сумавалі, але іх радасць адбывалася праз бегавую дарожку за агароджай. За парадкам сачылі сцюарды ў салатавых камізэльках.

Хтосьці з заўзятараў, якіх не пускалі на пале, знайшоў выйсце і зрабіў здымак на фоне гульцоў. Ну хоць так!

Гульцы тым часам фоткаліся з трафеем на памяць.

А хтосьці працягнуў фатасесію і ў распранальні.

Некаторыя з фанатаў, якія глядзелі гульню дома, выкладвалі скрыншоты матчу ў свае сацыяльныя сеткі. Але іх цяжка назваць вельмі святочнымі.

Да гэтага «флэшмобу» далучылася і былая тэлевядоўца Крысціна Козел.

Ужо пасля гульні каманда накіравалася дадому, але не ў поўным складзе. Так, Сяргей Карповіч з'ехаў у Мінск, каб сустрэць у аэрапорце сваю жонку з дачкой.

Выглядае на тое, што ў Гродне пераможцаў ніхто не сустракаў. Магчыма, таму, што была глыбокая ноч. Але ж можна было пачынаць святкаваць і без футбалістаў. Здаецца, ніякага карнавала ў горадзе не было. А можа, ён быў, але пра гэта ніхто не распавёў у сацсетках?

Пасля матчу трэнер Гродна Аляксандр Суліма расказаў, што ўсе святкаванні будуць пазней, верагодна, падчас паўзы ў чэмпіянаце. А пакуль камандзе трэба рыхтавацца да хатняга матчу супраць брэсцкага «Дынама».

Пакуль «Нёман» сціпла святкаваў перамогу ў Кубку ўсяго за 80 кіламетраў ад Гродна панавала сапраўднае варʼяцтва.

«Ягелонія» з Беластоку, у якой у 2015-м даволі няўдала спрабаваў свае сілы Павел Савіцкі (правёў усяго 5 матчаў і з'ехаў са скандалам, затое ў фінале Кубка-2024 вызначыўся голам), у апошнім туры Экстракласы заваявала тытул чэмпіёна Польшчы. На матч, які праходзіў на хатнім стадыёне каманды, прыйшло больш за 22 тысячы гледачоў – арэна патанула ў клубных колерах.

Для тых, хто не здолеў патрапіць на стадыён, у горадзе зладзілі фан-зону з вялізным экранам.

Для таго, каб гарантаваць тытул і не аглядацца на вынікі ўроцлаўскага «Шлёнска», беластаччанам трэба было перамагаць. З гэтай задачай падапечныя Адрыяна Семянца справіліся на выдатна, атрымаўшы ўпэўненую вікторыю 3:0. Прычым усе тры мячы былі забітыя яшчэ да перапынку.

З фінальна сірэнай стадыён выбухнуў, а заўзятары рынуліся на поле.

Трафей каманда атрымлівала ў атачэнні тых, хто падтрымліваў яе цягам сезона.

Пасля афіцыйнай цырымоніі свята перамясцілася ў распранальню.

Частка заўзятараў адразу накіравалася ў цэнтр, куды пазней павінны былі прыехаць і наваяўленыя чэмпіёны. Шэсце ўражвала. Можа, нешта такое было ў Гродна, але пра гэта змаўчалі ў сацсетках?

Каманда прыехала ў цэнтр горада на двухʼярусным аўтобусе пад акампанамент фанацкіх крычалак і падзяк.

Тысячы людзей чакалі гульцоў «Ягелоніі». Горад проста ашалеў ад радасці.

Але яно і не дзіўна – гэта першае чэмпіёнства для клуба, якому праз пару дзён споўніца 104 гады.

Без салютаў і фаейраў не абышлося. Толькі паглядзіце, як усё выглядала з вышыні птушынага палёту.

Борислав Головин
бля, как вы заебали со своим негативом уже
Адказаць
1

Іншыя пасты карыстальніка

У чэмпiёнкi Еўрагульняў насычанае жыццё: вандруе з мужам-дальнабоем, моцна схуднела, у Расii ўзяла гарантаваны медаль
26 кастрычніка, 12:30
Беларуска з драфта НБА вярнулася ў Ізраіль – гуляе за каманду з горада за 40 км ад Сектара Газа
15 кастрычніка, 06:00
Прадзед Грэцкi быў беларускiм «салдатам з сялян» – а вось што яшчэ вядома пра каранi легенды хакея
13 кастрычніка, 18:00
Лукашыстка, якая казала пра абсурднасць санкцый у спорце, сустрэлася з босам МАК Бахам (умее прарвацца туды, дзе яе не хочуць бачыць)
13 кастрычніка, 12:00
Вясной гнаў Ганчарэнку «адпачыць», цяпер заве найлепшым – так кiдае фiналiста ЛЧ, якi неяк абрабіўся праз беларуса
13 кастрычніка, 08:23
У Францыі адбыўся гучны скандал з-за паходу Мбапэ ў начны клуб. За гульца уступіўся трэнер зборнай і клуб
12 кастрычніка, 22:11
Румынскія і албанскія рабочыя пабіліся на будоўлі «Камп Ноу» – усіх удзельнікаў бойкі звольнілі
12 кастрычніка, 21:57
Зборная Аргенціны згуляла на залiтым поле – мем пра гэта запосцiў нават футбалiст каманды
12 кастрычніка, 15:26
У Неапалі зноў абрабавалі гульца «Напалі» – ужо трэці выпадак за месяц
11 кастрычніка, 14:50
Два клубы Ла Лігі згулялі ў Кубку агурка – абодва атрымалі трафеі ўнікальнай формы
11 кастрычніка, 14:44
У «Барусіі» Дортмунд дзейнічае цікавая сістэма штрафаў – гулец можа заплаціць за адмову даць аўтограф фанату
10 кастрычніка, 17:46
А што там спектакль Сныцінай пра сябе і Беларусь? Вось што кажуць крытыкі і гледачы ў ЗША
6 кастрычніка, 06:00
Дамінаванню экс-«драконаў» прыйшоў канец? Мінчане не ўразілі з Віцебскам, а зараз прайгралі Магілёву
5 кастрычніка, 20:52
1
Праект з беларускімі каранямі правёў дзень на гоначнай трасе пад наглядам былога гоншчыка Формулы-1. Паганялі на топавых «карах»
5 кастрычніка, 14:37
«Мае вочы перасталі кроватачыць». Што ў Шатландыі думаюць пра тое, як «Хартс» адолеў мінскае «Дынама»
5 кастрычніка, 14:00
Новый размер ворот, игра 10 на 10, баллы за результативность – как звезды футбола предлагают изменить правила
5 кастрычніка, 13:36
Жонка Верацілы паскардзілася, што ёй не хапае аднаго брэнду ў Мінску. Яшчэ пару гадоў таму ён прысутічаў на беларускім рынку
5 кастрычніка, 13:35
Ібрагімавіч павіншаваў сябе з днём нараджэння эксклюзіўнай Ferrari – такіх у свеце менш за 600 штук
5 кастрычніка, 13:22
Клубны ЧС пакуль арганізацыйна правальваецца – няма транслятараў і спонсараў, блытаніна з трансферамі
5 кастрычніка, 13:11
Куды ўжо сваталi Ганчарэнку: у Расіі адны абвяргалi іншых, была чутка пра Еўропу
5 кастрычніка, 05:00
Усе пасты