Tribuna/Футбол/Блогі/«Айнтрахт» знайшоў прычыну спаду Кевіна Трапа. Ва ўсім вінаватая «сэксуальна памяшаная» нявеста?

«Айнтрахт» знайшоў прычыну спаду Кевіна Трапа. Ва ўсім вінаватая «сэксуальна памяшаная» нявеста?

Будучыня гульца пад пагрозай.

Аўтар — Pam-pam
27 траўня, 03:30
«Айнтрахт» знайшоў прычыну спаду Кевіна Трапа. Ва ўсім вінаватая «сэксуальна памяшаная» нявеста?

Галкіпер франкфурцкага «Айнтрахта» Кевін Трап трапіў у максімальна няёмкую сітуацыю. Клуб абвінавачвае яго ў непрафесіяналізме. Нямецкія медыя пішуць, што кіраўніцтва каманды незадаволенае стаўленнем да трэніровак і матчаў. І ва ўсім гэтым абвінавацілі нявесту брамніка.

Бразільская мадэль Ізабэль Гулар, упэўненыя ў Bild, дрэнна ўплывае на каханага. Нібыта менавіта праз яе галкіпер не патрапіў на чэмпіянат Еўропы і стаў горш гуляць. У «Айнтрахце» лічаць, што нявеста футбаліста адцягвае гульца ад працы, бо «сэксуальна памяшаная». Трэнеры нават сталі казаць, што Кевін Трап халтурыць на трэнінгах, – адмаўляецца скакаць за мячом з блізкай адлегласці.

Таксама Ізабэль спрабуе цалкам кантраляваць жыццё Трапа. Яна паказвае яму, як правільна выходзіць з машыны на публічных мерапрыемствах, каб у іх заўжды атрымліваліся ідэальныя сумесныя фатаграфіі.

Сама ж Гулар найбольш вядомая тым, што была адным з анёлаў Victoria's Secret паміж 2005 і 2008 гадамі.

Яна таксама працавала з Sports Illustrated Swimsuit Issue і Armani Exchange. Трап і Гуларт заручаныя з 2018 года, хоць яны яшчэ не ажаніліся.

У пачатку іх стасункаў, калі Трап гуляў за «ПСЖ», Гулар распавяла аб іх сэксуальным жыцці, сцвярджаючы, што Трап увёў строгае правіла, калі яго каманда прайграла.

«Мы з Кевінам шмат займаемся сэксам – чатыры ці пяць разоў на тыдзень», – сказала яна.

«Але калі ён згуляў у важнай гульні і яго каманда прайграла, я магу зрабіць макіяж і апрануць сваю найлепшую ніжнюю бялізну – і ўсё роўна не будзе сэксу».

«Франкфурт» цяпер, падобна, лічыць, што бразільянка пачала аказваць большы ўплыў на Трапа, што пацягнула за сабой зніжэнне прадукцыйнасці на поле.

Многія лічаць, што месца Трапа ў франкфурцкай камандзе знаходзіцца пад пагрозай перад наступным сезонам. Нягледзячы на тое, што галкіпер мае кантракт да 2026 года, малады бразільскі брамнік Каўа Сантас, які перайшоў з «Фламенга» мінулым летам, ужо дыхае яму ў спіну.

Крыніца: Daily Mail, BILD

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты