Tribuna/Футбол/Блогі/Бліскучы слалам з беларускага Д2. У гульца «Макслайна» ўсяліўся Месі

Бліскучы слалам з беларускага Д2. У гульца «Макслайна» ўсяліўся Месі

Прэмію Пушкаша гэтаму хлопцу!

Аўтар — Sam_Na_Sam
28 траўня, 12:44
Бліскучы слалам з беларускага Д2. У гульца «Макслайна» ўсяліўся Месі

Узровень другога беларускага дывізіёна не самы высокі, але нейкія таленты там ёсць. Альфрэд Мазурыч доўга і вынікова выступаў за дубль «Нёмана». А вось за асноўны склад згуляў толькі 19 хвілін. А потым адправіўся ў арэнду ў першалігавы «Макслайн». Сем матчаў гулец атакі не забіваў, а на восьмы выдаў сапараўдны шэдэўр. Мазурыч прайшоў праз абарону «Белшыны», быццам яе і няма. А двое супернікаў назіралі за голам ужо лежачы.

Можа, пасля такога бліскучага слалама ў стылі маладога Месі на 20-гадовага хлопца звярнуць увагу клубы вышэйшай лігі?

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты