Tribuna/Футбол/Блогі/Мамчына знаходка 16 –, прарасійская ўкраінка і тая, што не пайшла ў іслам. Што мы ведаем пра жонак чынуш-лукашыстаў у спорце

Мамчына знаходка 16 –, прарасійская ўкраінка і тая, што не пайшла ў іслам. Што мы ведаем пра жонак чынуш-лукашыстаў у спорце

Ёсць і экс-калегі па зборнай.

Аўтар — bytribuna com
Мамчына знаходка 16 –, прарасійская ўкраінка і тая, што не пайшла ў іслам. Што мы ведаем пра жонак чынуш-лукашыстаў у спорце

На днях «Трыбуне» стала вядома, што Юры Вяргейчык стаў кіраўніком дэлегацыі моладзевай зборнай Беларусі, якая адправілася на Мальту праводзіць збор з двума таварыскімі матчамі супраць аднагодкаў з далёкай краіны. Пры гэтым член выканкама АБФФ узяў з сабой на цёплы востраў у Міжземным моры жонку – незразумела, за чый кошт. Пра жанчыну вядома зусім няшмат – Вяргейчык згадваў, што яна родам са Старых Дарог, дзе ён служыў у войску, а яшчэ, паводле нашай інфармацыі, яна добра сябруе з жонкай рэжымнага «міністра спорту» Сяргея Кавальчука, дзякуючы чаму Вяргейчык доўга заставаўся на плыву (хаця ў выніку і гэта не дапамагло).

Вядома, што цяперашні кіраўнік АБФФ не можа зрабіць так, як Вяргейчык, – як паведамляла «Наша Нiва», у 2017-м жонка Мікалая Шарснёва памерла. А вось што мы ведаем пра сужэнцаў некаторых іншых чыноўнікаў ад спорту.

Сяргей Кавальчук

Сяброўку жонкі Вяргейчыка клічуць Яна. Яна ўкраінка – родам з Канстанцінаўкі ў Данецкай вобласці. Яе сямʼя пераехала на расійскі Далёкі Усход, туды ў свой час паслалі служыць Кавальчука – там і пазнаёміліся на навагоднім вечары. У канцы 2010-х жонка Кавальчука была актыўнай карыстачкай «Аднакласнікаў», дзе дадавала на сваю старонку прарасейскі кантэнт.

У сямʼі двое ўжо дарослых дзяцей – малодшая дачка Ангеліна і старэйшы сын Яраслаў, які таксама пайшоў па рэжымнай карʼернай лесвіцы і нават быў павераным Лукашэнка ў Іспаніі.

Аляксандр Багдановіч

Калісьці цяперашні кіраўнік федэрацыі хакея быў жанаты на дзяўчыне па імені Валерыя – у студзені 2009-га аформілі шлюб, у траўні таго ж года нарадзіўся сын Іван. Праз некалькі гадоў сямʼя распалася, а Валерыя потым сустракалася з Арцёмам Мілеўскім.

Пазней экс-вясляр ажаніўся зноў – на мадэлі і вядоўцы дзяржТБ Кацярыне Антонавай. Пазнаёміўся з цяперашняй жонкай Багдановіч на конкурсе прыгажосці, якія перыядычна судзіў. Вяселле згулялі ў лістападзе 2017-га, а ўжо ў снежні 2017-га на свет зʼявіўся сын пары Цімур.

Антонава працягвае працаваць на прапаганду – цяпер робіць гэта на галоўным канале падсанкцыйнага БТРК. Заадно мае пасаду ва ўпраўленні маркетынгу і сувязяў з грамадскасцю хакейнага мінскага «Дынама», для якога нярэдка выступае «галавой для прамоў». Нядаўна правяла цырымонію закрыцця сезона для федэрацыі мужа. А да хакея паспела засвяціцца ў футболе – была кіраўніком прэс-службы мінскага «Дынама», дзе дапамагала «каяцца» перад рэжымам.

Дзмітрый Баскаў

Баскаў з жонкай крайнія справа

Забанены Міжнароднай федэрацыяй хакея на пяць гадоў за палітычны ціск заўзяты рэжымнік па-ранейшаму дэ-факта руліць белхакеем, а таксама застаецца, як і Багдановіч, сябрам выканкаму «алімпійскага камітэту» Лукашэнкі. У пачатку 2000-х Баскаў быў жанаты ў першы раз – ад таго шлюбу ёсць сын Данііл.

З цяперашняй жонкай Баскаў пазнаёміўся ў сярэдзіне 2000-х – у Брэсце, дзе гуляў за мясцовы хакейны клуб. Аляксандра Шышко была з уплывовай у Брэсце сямʼі – яе бацька шмат гадоў узначальваў дзяржпрадпрыемства «Брэстэнерга», быў сябрам «парламента» Лукашэнкі, а паралельна ўсяму гэтаму паспеў пабыць старшынёй брэсцкага «Дынама».

Нягледзячы на ​​гэта, дзяўчына працавала адміністратарам у цырульні, куды выпадкова зайшоў Баскаў – так і пазнаёміліся. Пара стала сустракацца, але праз некаторы час хакеіст сам ініцыяваў расстанне – ён узяў пад апеку сына памерлай сястры, які ўвесь час уцякаў з дому, што, на думку Баскава, перашкаджала нармальным адносінам з абранніцай. Тая неўзабаве пачала сустракацца з футбалістам брэсцкага «Дынама» Віктарам Сокалам, выйшла за яго – але ў пачатку 2010-х пара распалася.

Праз некаторы час дзяўчына выпадкова зноў сустрэлася з Басковым – яны вырашылі паспрабаваць яшчэ раз і неўзабаве згулялі вяселле. Цяпер у сямʼі трое дзяцей – Софʼя, Аляксандр і яшчэ адна дачка, якую збіраліся назваць Марыяй. Яе нараджэнню ў 2022-м вельмі радаваліся боты.

Уладзімір Базанаў

Былы старшыня, а цяпер намеснік старшыні АБФФ даўным-даўно ў шлюбе з жонкай Таццянай. Пра сямʼю вядома няшмат – ёсць дзеці і ўнукі, сама Таццяна ў сацсетках посціла фота са святочных сустрэч з блізкімі і з падарожжаў. З мужам была гатовая ездзіць наогул куды заўгодна – паглядзела нямала футбола з розных куткоў Беларусі.

Але тур па Еўропе ў 2021-м скончыўся непрыемна – Базанава з жонкай затрымалі ў Чэхіі, а потым выслалі ў Беларусь, ануляваўшы візы.

Функцыянер усё ж такі зноў прарваўся ў ЕЗ, але жонку з ім ужо не відаць.

Максім Рыжанкоў

Буйны лукашэнкаўскі чынуша, а па сумяшчальніцтве старшыня беларускай федэрацыі баскетбола ў 2000-х прынадзіў жонку свайго тады начальніка па рэжымнай «дыпмісіі» у Польшчы Паўла Латушку. Ад яго Наталля і пайшла да Рыжанкова, з якім з таго часу застаецца разам. У 2007-м у пары нарадзілася дачка Уладзіслава. Цяпер жонка Рыжанкова працуе дырэктарам у беларускім прадстаўніцтве падсанкцыйнага расійскага холдынгу тэлекамунікацый, а не так даўно вызначылася абыякавасцю да лёсу сваёй дачкі ад Латушкі.

Сяргей Рутэнка

Экс-гандбаліста, цяпер рэжымнага кіраўніка федэрацыі тэніса з жонкай Аленай пазнаёміла маці. Прычым самому Рутэнку тады было 17 гадоў, а выбранніцы – толькі 13.

«Калі мне мама сказала, што ў яе сяброўкі такая добрая дачка, сказаў: «Мам, я сам разбяруся, сам сабе дзяўчыну знайду». Але так лёс распарадзіўся. Мы стасаваліся, калі яна стала паўналетняй – распісаліся, і яна пераехала са мной у Славенію», – распавядаў Рутэнка.

Прапанову абранніцы гандбаліст, які зʼехаў за мяжу ў свае 18, рабіў па тэлефоне – і ўвогуле, пакуль жонка яшчэ была ў Беларусі, «увесь заробак сыходзіў на размовы, сувязь была вельмі дарагая». Затое шлюб трымаецца з 2003-га, у ім нарадзіліся ў 2010-м дачка Ніка, а ў 2015-м сын Ягор – абодва ў Іспаніі, пакуль Рутэнка гуляў за «Барселону». У жонкі Рутэнкі ёсць дыплом архітэктара, сам экс-гандбаліст называў яе дызайнеркай і нават «чалавекам мастацтва».

Алім Сялімаў

Рэжымны кіраўнік беларускай федэрацыі дужання ў свой час быў натуралізаваны з Дагестана, дзе моцныя мусульманскія традыцыі. Сялімаў таксама заўсёды стараўся выконваць усе каноны – але з жонкай так не спрацавала: усё ж, па ўласным прызнанні, «знаходзячыся далёка ад дома доўгі час, ужо не мог паехаць у Дагестан і пагадзіцца на тую дзяўчыну, якую пакажуць».

У 2000-х у Гомелі Сялімаў пазнаёміўся з дзяўчынай па імені Анастасія, з якой два гады «прыглядаліся адзін да аднаго» – а потым ажаніліся. У 2008-м нарадзілася дачка Эльнара, у 2013-м – сын Карым. Экс-спартсмен казаў, што «каб яны не задавалі сабе пытанне, чаму тата назваў іх не Наташа і Алег, яны павінны ведаць свае карані». Не так даўно Сялімаў заявіў, што ў яго «сярэднестатыстычная беларуская сямʼя», якая не жыруе, а ён сам часам атрымлівае папрокі, што «занадта шмат увагі надае дужанню».

Сялімаў прызнаваўся, што хацеў перацягнуць жонку ў іслам, але яна адмовілася і засталася праваслаўнай. А вось дзеці моляцца разам з бацькам, які шчыра ўпэўнены, што яго «абавязак – выгадаваць богабаязных людзей». Таксама Сялімаў вырашае, што насіць жонцы (забараняе тое, што лічыць «занадта адкрытым»), а таксама не мые посуд, не прыбірае, не сцірае і не гатуе ежу, бо «гэта жаночыя абавязкі». Жонка ж ведае, што калі да мужа прыйшлі госці, то яна мусіць моўчкі прынесці ежу і больш не перашкаджаць размовам.

Юрый Караеў

Кіраўнік рэжымнага «МУС» у дні росквіту гвалту «сілавікоў» у 2020-м, а цяпер памочнік Лукашэнкі па Гродзенскай вобласці дагэтуль лічыцца кіраўніком Беларускай федэрацыі кікбоксінга і тайскага бокса. З жонкай Таццянай яны ў шлюбе вельмі шмат год. Пазнаёміліся ў мінскай рэстарацыі ў канцы савецкага перыяду, калі Караева з беларускай часткі перыядычна пасылалі ў камандзіроўкі ў неспакойны Нагорны Карабах. Вяселле вырашылі згуляць пасля года знаёмства – арганізацыяй займаліся сябры, бо Караева адпусцілі з Каўказа толькі на тры дні, адгуляць саму ўрачыстасць.

«Яна ідэальная жонка вайскоўца. Ніколі не была істэрычкай, не патрабавала перавесціся ў больш бяспечнае падраздзяленне. І заўсёды ездзіла са мной. Ну, дапусцім, дзеці заканчваюць навучальны год – вядома, няхай скончаць у гэтым горадзе. А калі скончылі, то лета для таго і трэба, каб перабрацца, напрыклад, у Бабруйск. Або з Бабруйска ў Гомель. Ці ўжо тым больш з Гомеля ў Мінск – тут яна адразу паляцела», – распавядаў Караеў.

Але цяпер ён жыве ў Гродне адзін – кажа, жонку не адпускае праца. Чым займаецца жанчына – незразумела: паводле інфармацыі «Нашай Нiвы», калісьці працавала ў дзяржустанове «Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі», потым у федэрацыі рэжымных прафзвязаў. У сямʼі ёсць два сыны – Караеў хацеў, каб яны сталі «сілавікамі», але дзеці не паслухаліся бацьку.

Аляксей Багданаў

У 1990-х Багданаў быў сярод самых паспяховых беларускіх каратыстаў: у 1993-м выйграў чэмпіянат Еўропы, у 1999-м – чэмпіянат свету. А потым стаў трэнерам, і сярод падапечных была дзяўчына па імені Вікторыя, з якой ужо ў 2002-м аформілі шлюб. А ў 2005-м яна таксама стала чэмпіёнкай свету па адной з версій (як і ў боксе, у каратэ не адна міжнародная федэрацыя). Двое сыноў пары таксама займаюцца бацькоўскім відам.

У канцы 2000-х Багданаў быў намеснікам старшыні беларускай федэрацыі каратэ, а ў 2008-м раптам стаў начальнікам аддзела знешнеэканамічнай дзейнасці на агракамбінаце «Дзяржынскі» – пазней абцякальна патлумачыў, што «жыццё занесла нейкім чынам праз знаёмых, сяброў». Так у Багданава з трэнерскай і юрыдычнай адукацыяй пачалася карʼера ў сельскай гаспадарцы – у 2014-м узначаліў знешнеэканамічнае ўпраўленне профільнага рэжымнага «міністэрства». У 2021-м стаў намеснікам кіраўніка «ведамства», але ўжо ў канцы года быў пераведзены на пасаду лукашэнкаўскага «міністра» антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Таксама ў канцы 2021-га Багданаў (прычым з сурʼёзнай канкурэнцыяй) стаў кіраўніком федэрацыі каратэ, куды ў выніку прыйшла і жонка функцыянера – цяпер яна там «выканаўчы дырэктар». У канцы жніўня 2020-га жанчына паставіла ў свае сацсеткі аватар з чырвона-зялёным сцягам.

Іван Ціхан

Цяперашні рэжымны кіраўнік беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі ў пачатку карʼеры малатабойца часта ездзіў на трэнінгі ў Расію, а канкрэтна – у Сочы. Дзе на пачатку 2000-х і сустрэў расіянку Вольгу Тарантаеву, якая кідала дыск, але вышэй за моладзевы ўзровень не ўзнялася. Ціхан доўга жыў з абранніцай грамадзянскім шлюбам – для афіцыйнага афармлення праз рознае грамадзянства патрэбныя былі дадатковыя дакументы, якія не было часу збіраць. У сямʼі трое дзяцей – сын Іван і дачкі Вера і Надзея. Жонка Ціхана падчас яго карʼеры казала, што разумее пастаянную адсутнасць мужа праз зборы, і «жыццё навучыла ўспрымаць расстанне як дакладны знак таго, што наступіць доўгачаканая сустрэча».

Сама Тарантаева ў СМІ свяцілася вельмі рэдка – але, напрыклад, у 2018-м атрымала грамату ад «мінспорту» як трэнерка зборнай Беларусі па лёгкай атлетыцы. Цяпер жанчына фігуруе ў спісе трэнераў на сайце профільнай СДзЮШАР у Гродне.

Міхаіл Пракапенка

Чыноўнік «мінспорту» і па сумяшчальніцтве кіраўнік федэрацыі сучаснага пяціборʼя сам паспяхова займаўся гэтым відам – ​​двойчы быў чэмпіёнам свету ў камандзе. У зборнай Беларусі і пазнаёміўся з будучай жонкай Анастасіяй Самусевіч, якая выйгравала ЧС і ў асабістым заліку – а на ЧЕ-2012 сужэнцы ўзялі золата ў міксце. У 2009-м у пары нарадзіўся сын Антон, у 2013-м – дачка Лізавета. А яшчэ некалі муж і жонка разам пратэставалі супраць галоўнага трэнера зборнай.

Цяпер Пракапенкі з'яўляюцца ўзорнымі рэжымнікамі – выступаюць з «выкрывальнай» рыторыкай на дзяржТБ і не толькі. Пры гэтым Настассі Пракапенке, якая ў 38 гадоў працягвае карʼеру, у 2024-м далі нейтральны статус на міжнародныя спаборніцтвы – але на АГ жанчына пакуль не трапляе па выніках.

Адзначым, што не толькі ў пяціборстве федэрацыя, дзе старшыня жанаты на спартсменцы. Кіраўнік беларускай стральбы з лука Мікалай Марусаў некалі сам пускаў стрэлы і стаў чэмпіёнам Еўропы ў камандзе ў 2006-м, а Ганна Марусава брала бронзу ЧЕ-2000 і праз 21 год стала чацвёртай на АГ у камандзе, прычым працягвае карʼеру ў 46-гадовым узросце. У 2006-м у пары нарадзілася дачка Кацярына, праз пару гадоў – яшчэ адна, Сафія. Як і Пракапенкі, Марусовы – падпісанты за Лукашэнку, прычым Ганна ў спіс занесеная двойчы.

Іншыя пасты карыстальніка

Лучший футболист Беларуси-2024 впечатляет в Болгарии: работы у него немного, но справляется хорошо
Сёння, 06:47
Экс-тренер топ-пловчихи – об отличиях подростков в Беларуси и США и о том, чему они могут друг у друга поучиться
Учора, 18:00
Что-то уникальное в белфутболе: тренер и игроки вдруг посвятили победу 37-летнему директору. Вот чем он хорош
Учора, 12:07
Гончаренко как тренер спекся? Что с ним вообще не так? Спросили у его главного хейтера и комментатора без претензий
14 траўня, 15:12
2
В спорте на коньках решили, кто от Беларуси может попасть на ОИ, но еще важнее, кто не сможет – Смольским стоит напрячься
14 траўня, 12:00
«В пляжном футболе рвут только вперед, в большом выходят, чтобы не обосраться». Тумилович – о медали беларусов на ЧМ
13 траўня, 19:00
У «Немана» затянулась серия сухих поражений – вот насколько это заслуженно по статистике и на кого есть надежда в атаке
13 траўня, 12:00
«МЛ» отрывается, Молош победил бывшего тренера. В «вышке» закрыли 8-й тур
12 траўня, 22:02
Бос «Дняпра» загадаў сачыць за трэнерам – так хоча яго звольніць, а падстаў пакуль няма
12 траўня, 15:00
4
Через спортклуб Лукашенко идут бешеные деньги. Похоже, почти всё – Семье и приближенным, спортсменам – крохи
12 траўня, 12:00
3
Автор того самого мяча в ворота Нидерландов хотел жениться в форме сборной, а перед смертью думал о празднике
12 траўня, 06:33
4
Эпичная ничья минского «Динамо», «Неман» опять проиграл (наказал бывший). Как в воскресенье играли в «вышке»
11 траўня, 20:27
2
Пляжники не взяли золото ЧМ: проиграли бывшему тренеру, решила кочка на песке
11 траўня, 20:03
1
Режим повысил надбавки в сфере спорта, а с зарплатами что? За $56 надо знать китайский, физрук может иметь 2к рублей, а тренер – 700
11 траўня, 17:00
Суббота в ЧБ: «Минск» еле спасся с 4 (!) ударами по стойкам, БАТЭ напомнил о «Капский-Арене», но там доминировал Брест
10 траўня, 21:00
3
Сборная Беларуси в призах ЧМ – подписанты за режим зашли в финал, у сотрудника госТВ параллель с «победой над фашизмом»
10 траўня, 18:25
7
Беларусы выиграли «серию» у российской сборной олигарха – и он приписал им уровень НХЛ. А как там в реальности?
10 траўня, 17:30
3
Главный форвард Жодино говорил, что сборы опасны для здоровья – теперь получил уже вторую травму, пока клуб почти не забивает
10 траўня, 06:00
Один игрок сборной Беларуси назвал другого Месси пляжного футбола. Загнул или нет? И может ли команда выиграть ЧМ?
9 траўня, 18:00
2
Азаренко не против разрушить систему – в теннисе, где Соболенко теперь боится кремов
9 траўня, 06:00
Усе пасты