Tribuna/Футбол/Блогі/«Вы прыходзіце на «Бернабеу», каб стаць на калені перад Перэсам». Бос «Рэала» дасягнуў абсалютнай велічы

«Вы прыходзіце на «Бернабеу», каб стаць на калені перад Перэсам». Бос «Рэала» дасягнуў абсалютнай велічы

Найлепшы прэзідэнт у гісторыі футбола?

Аўтар — Jaŭhen Paŭlavič
«Вы прыходзіце на «Бернабеу», каб стаць на калені перад Перэсам». Бос «Рэала» дасягнуў абсалютнай велічы

Гаворачы пра перамогі «Рэала», мы можам назваць з дзясятак буйных гульцоў, менш за дзясятак вялікіх трэнераў, але толькі пра аднаго чалавека прынята казаць у адзіным ліку – прэзідэнт Фларэнціна Перэс.

У гэтым сезоне ён абышоў па тытулах Санцьяга Бернабеу і дасягнуў абсалютнай велічы.

Перэс перажыў вялікае падзенне ў 2000-х. Цяпер ён не дапускае такіх памылак

У 2006 годзе пабудаваны Фларэнціна Перэсам дом трашчаў па швах. Тое, што пачыналася як пабудова новай імперыі, перастала працаваць. «Галактыкас» не выйгравалі ніводнага тытула цягам трох гадоў. Каманда пусцілася ў бясконцы геданізм: бразільцы непрабудна п'янствавалі, Раналда вазіў дзяўчат да сябе на вілу цэлымі аўтобусамі, Раберта Карлас выпіваў піва на абед, а пад вечар пераходзіў на віно.

Футбалісты часцей бачыліся ў элітным тэрмінале аэрапорта, чым на аднаўленні. Іх ужо чакалі прыватныя самалёты. Матч у суботу? Тады ў нядзелю палова зорак свяціла тварамі на гран-пры «Формулы-1».

Фларэнціна разумеў – нешта пайшло не так, «Рэал» стаў паспяховай карпарацыяй для зарабляння грошай, але пра тытулы прыйшлося забыцца. Пасля паразы ад «Мальёркі» Перэс падаў у адстаўку, адставанне ад «Барсы» – 10 пунктаў. Такі сорам вытрымаць было цяжка. Як аказалася, ён пайшоў, каб вярнуцца ўжо праз тры гады і збудаваць самую паспяховую дынастыю ў гісторыі еўрапейскага футбола. 

Перэс бачыў на свае вочы непераможны «Рэал» 1950-х. А цяпер перасягнуў яго

Гаворачы пра «Рэал», усе паўтараюць збітую, як калені Вінісіуса, фразу: «Менталітэт пераможцы». Але адкуль яму ўзяцца? Хтосьці наведвае дзясяткі коўч-сесій, шукае псіхолагаў, папівае каву з карыцай кожны чацвер і спадзяецца на магію раніцы. Для Перэса гэтага ўсяго не трэба, яго менталітэт каваўся ў 1950-х на стадыёне «Нуэва Монтжуік», які з часам перайменуюць у «Санцьяга Бернабеу».

Бацька браў малога Фларэнціна з сабой на стадыён. Аднойчы хлопчык так святкаваў гол, што, пакуль бег да бацькоў, расквасіў губу. Гэты шнар пад губой з ім на ўсё жыццё, а таксама на ўсё жыццё гульня «белых анёлаў» 1950-х, якія штампавалі перамогі ў Кубку еўрапейскіх чэмпіёнаў, не азіраючыся ні на каго. Назіраючы за перамогамі Хента, Ды Стэфана, Пушкаша, Амнасіа, Піры, ён зразумеў, што для гэтага клуба няма іншага месца, акрамя першага.

Хента мінулай суботы быў адзіным футбалістам, у якога было 6 Кубкаў чэмпіёнаў, а цяпер у самога Фларэнціна стала 7. Аднак Перэс ведаў, што азначае пераможная філасофія мадрыдызму, таму да апошніх дзён быў ганаровым прэзідэнтам клуба.

Перэс кіруе клубам як дыктатар. Але гэта дае фенаменальны вынік

Вярнуўшыся ў «Рэал» у 2009-м, Перэс зразумеў, што дэмакратыя – гэта добра, але абяцаць перад кожнымі выбарамі Луіша Фігу – пройгрышная стратэгія. У 2012 годзе ў статут клуба былі ўнесеныя папраўкі, якія істотна зменшылі шанцы выйграць выбары камусьці, акрамя Перэса.

Кандыдат павінен мець 20 гадоў стажу «сосьёс» Мадрыда, быць іспанцам і самае галоўнае – банкаўская гарантыя на 15% ад гадавога бюджэту клуба. Гэта каля 150 млн долараў. Ніякіх пазык, ніякіх грошай у складчыну, толькі тыя, што ляжаць на асабістым рахунку кандыдата. Ці шмат у Іспаніі людзей, якія цалкам адпавядаюць такім крытэрам?

Але Перэс цяпер можа не аглядацца на выбары кожны раз, калі плануе чарговыя выдаткі. Ён хакнуў сістэму – і можа думаць стратэгічна. Продаж Раналда? Так, гэта патрэбна для клуба. Вялікая пазыка для новага стадыёна? Няважна, што думаюць у радзе дырэктараў, новы «Бернабеу» акупіць сябе сотнямі канцэртаў Тэйлар Свіфт.

У «Рэале» ўсе важныя рашэнні прымаюцца ў кабінеце Перэса, а затым спускаюцца для выканання. «Віп-ложа «Рэала» – гэта дэманстрацыя сілы Перэса, закліканая паказаць, што, не балатуючыся на выбарах, у яго ўлады больш, чым у любога міністра. «Вы прыходзіце на «Бернабеу», каб стаць на калені перад Фларэнціна Перэсам», – пісала былая міністарка па роўнасці Ірэне Мантэра. 

«Мадрыд» не залежыць ад трэнераў ці гульцоў. Галоўны яго здабытак – прэзідэнт

Перэс змог пабудаваць сістэму, якая не залежыць ад канкрэтнага гульца або трэнера. У любым іншым клубе трэнер, які выйграў тры запар ЛЧ, стаў бы вечнай іконай. У «Мадрыдзе» ён проста адзін з тых, хто працаваў у эпоху Перэса. У іншых клубах Крышціяну быў бы гульцом, які змяніў эпоху, у «Рэале» – гэта проста ўдалая здзелка Фларэнціна, які прымудрыўся яшчэ і своечасова на ім зарабіць. 

Перэсу 77 гадоў, але ён поўны сіл. Сёлета яму ўдалося немагчымае – абысці па тытулах самога Санцьяга Бернабеу. Цяпер ён і ёсць «Рэал» – увасабленне велічы. А што пасля? Давайце пакуль пра гэта не думаць.

Фота: Real Madrid

Іншыя пасты карыстальніка

Як Раналду трымае сябе ў форме
16 снежня, 13:24
Пагба скарацілі тэрмін дыскваліфікацыі, але «Юве» хоча ад яго пазбавіцца – занадта высокі заробак
7 кастрычніка, 15:17
Клубны ЧС пакуль арганізацыйна правальваецца – няма транслятараў і спонсараў, блытаніна з трансферамі
6 кастрычніка, 13:56
Памёр самы нечаканы з найлепшых бамбардзіраў ЧС: ледзь не выйграў Залаты мяч, а да турніру меў адзін матч за зборную
20 верасня, 04:02
«Баварыя» выдала ледзь не самы выніковы матч у гісторыі ЛЧ – рэкорд належыць «Дортмунду»
19 верасня, 02:54
📉 Рэгрэс Каземіра пужае: летам 2023-га яго вінавацілі ў лішняй вазе – і з таго часу ўсё пайшло на спад
12 верасня, 08:40
Гюндаган прыходзіў у «Барсу» за дзіцячай марай, а цяпер яго прымусілі сысці – і ён робіць гэта з годнасцю
23 жніўня, 16:13
З чым «Ман Сіці» уваходзіць у сезон: давер да моладзі, пошук альтэрнатывы Альварэсу, дзве праблемныя пазіцыі
18 жніўня, 15:03
«Барселона» і Ніка Уільямс – ці будзе трансфер? У каталонцаў ёсць традыцыйная праблема, а вінгер вагаецца
2 жніўня, 02:26
У матчы МЛС на поле выйшаў 14-гадовы (!) юнак. У 2028-м ён пяройдзе ў «Сіці»
20 ліпеня, 11:17
7 зорных гульцоў, якія завяршылі кар'еры ў зборнай пасля Еўра і Кубка Амерыкі
17 ліпеня, 01:11
Эмоцыі грузінаў пасля выхаду ў плей-оф – сапраўдны кайф
27 чэрвеня, 10:28
😱 Грузія зноў здзіўляе! Узялі дэбютны пункт на Еўра – Мамардашвілі цягнуў амаль усё, што ляцела ў вароты
22 чэрвеня, 19:31
Гісторыя дня: як за 3 матчы суботы пабілі 4 важныя рэкорды Еўра
16 чэрвеня, 20:52
Гайд па зборнай Англіі: магутны касцяк і, магчыма, апошні турнір з Саўтгейтам
11 чэрвеня, 13:45
25 нечаканых футбалістаў у заяўках зборных на Еўра-2024
11 чэрвеня, 03:19
Гайд па зборнай Іспаніі на Еўра-2024: страта Гаві, уплыў Родры, Надаль – зорны фанат
10 чэрвеня, 04:18
Промокоды на Стандофф 2: промокоды на оружие, ножи
8 чэрвеня, 21:03
«Вы прыходзіце на «Бернабеу», каб стаць на калені перад Перэсам». Бос «Рэала» дасягнуў абсалютнай велічы
3 чэрвеня, 12:27
Коды на ГТА 5 на PS3, PS4 + Xbox
24 траўня, 18:51
Усе пасты