Tribuna/Футбол/Блогі/Выпрабаваць футбольны сімулятар ад беларускай IT-кампаніі можна будзе ўжо паслязаўтра. Расказваем дзе і як

Выпрабаваць футбольны сімулятар ад беларускай IT-кампаніі можна будзе ўжо паслязаўтра. Расказваем дзе і як

Канкурэнт EA FC усё бліжэй.

5 чэрвеня, 11:56
2
Выпрабаваць футбольны сімулятар ад беларускай IT-кампаніі можна будзе ўжо паслязаўтра. Расказваем дзе і як

UFL – новы футбольны сімулятар ад беларускай IT-кампаніі Vizor Games, якая спецыялізуецца на распрацоўцы камп'ютарных гульняў. Сярод пераваг гульні стваральнікі называюць даступнасць (будзе бясплатнай) і адсутнасць прынцыпу Pay to win (каб быць канкурэнтаздольным у гульню не трэба данаціць). Новы футбольны сімулятар павінен стаць канкурэнтам такім гігантам, як FIFA (EA FC) і eFootball.

Амбасадорам і адным з інвестараў гульні з'яўляецца Крышціяну Раналду. У снежні партугалец пра свой удзел у праекце казаў: «Вельмі рады быць часткай гэтага праекту, паколькі UFL можа стаць новым пакаленнем у футбольных гульнях».

4 чэрвеня кампанія выпусціла новы прома-ролік. Там паведамляецца, што гульня стала даступная для спампоўкі – дакладней яе бэта-версія, пагуляць у якую можна будзе з 7 па 9 чэрвеня. Пакуль яна выходзіць толькі на кансолі Playstation 5 Xbox Series XS. Аднак поўная гульня выйдзе таксама і на ПК.

Спасылка для спампоўкі на PS 5 тут.

Спасылка для спампоўкі на Xbox Series XS тут.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты