Tribuna/Футбол/Блогі/Каб падпісаць Ройса, «Гэлаксі» трэба заплаціць $350 тысяч іншаму клубу МЛС. Што?!

Каб падпісаць Ройса, «Гэлаксі» трэба заплаціць $350 тысяч іншаму клубу МЛС. Што?!

Мудрагелістыя трансферныя правілы амерыканскай лігі.

Каб падпісаць Ройса, «Гэлаксі» трэба заплаціць $350 тысяч іншаму клубу МЛС. Што?!

Амерыканская МЛС набірае ўсё большую папулярнасць – кожны год у Злучаныя Штаты дагульваць прыязджае нямала крутых футбалістаў.

Аліўе Жыру, напрыклад, ужо афіцыйна стаў гульцом «Лос-Анджэлеса», а наступнымі зоркамі паўночнаамерыканскага футбола могуць стаць Марка Ройс і Нача Фернандэс.

За легенду дортмундскай «Барусіі» змагаюцца адразу некалькі клубаў, але ўсім ім, акрамя менеджменту Марка, прыйдзецца дамаўляцца яшчэ з футбольным клубам «Шарлот». Чаму так? Усё праз дзіўныя трансферныя правілы МЛС, якіх вы не ўбачыце ў еўрапейскім футболе.

Каб падпісаць футбаліста-замежніка, клубам МЛС трэба заявіць на яго свае правы. А пасля на гэтых правах можна зарабіць

Вы, напэўна, чулі пра «правіла Бекхэма» ў МЛС? Гэтае правіла дапамагае Лізе рэгуляваць столь заробкаў, але ў той жа час дазваляе кожнаму клубу лігі падпісваць гульцоў, на якіх гэтая столь не распаўсюджваецца. Так, брытанец атрымліваў амаль 6,5 млн долараў у год, у той час як зарплатная столь усёй каманды складала крыху больш за 2 млн долараў.

Зрэшты, гэта не адзінае «эксклюзіўнае» правіла амерыканскай лігі.

Калі клуб МЛС хоча падпісаць ці нават проста скаўціць футбаліста-замежніка, яму трэба заявіць на яго свае правы. Такім чынам гэты футбаліст трапляе ў Discovery list (спіс гульцоў-адкрыццяў) адпаведнага клуба. Клуб дакументальна пацвярджае сваю зацікаўленасць тым ці іншым футбалістам, адпраўляючы афіцыйную заяўку ў офіс лігі, і, у рэшце, лічыцца галоўным прэтэндэнтам на яго падпісанне – і мае першачарговае права праводзіць перамовы з яго прадстаўнікамі.

У Discovery list звычайна трапляюць замежнікі, якія выступаюць у іншых чэмпіянатах. Таксама імі могуць быць амерыканцы, якія ніколі не былі на кантракце ў клубах МЛС, і футбалісты з іншых краін, якія з'яўляюцца (або неўзабаве стануць) свабоднымі агентамі.

Кожны амерыканскі клуб можа зарэгістраваць да сямі футбалістаў у спісе гульцоў-адкрыццяў і ў любы час альбо папаўняць яго новымі прозвішчамі, альбо выкрэсліваць з яго ўжо наяўных футбалістаў.

Пры гэтым любы клуб можа падпісваць футбалістаў са спісу іншых клубаў, але толькі пры ўмове выплаты адпаведнай кампенсацыі з размеркаваных сродкаў Лігі.

Тлумачэнне на прыкладзе Марка Ройса

У пачатку траўня Марка Ройс афіцыйна абвясціў, што пакіне «Барусію» пасля завяршэння сезона.

Ім быццам бы цікавіліся саудаўскія клубы, але 35-гадовы футбаліст, хутчэй за ўсё, працягне карʼеру ў ЗША, дзе яго хочуць падпісаць адразу некалькі калектываў.

Самым рэальным варыянтам працягу яго карʼеры на першы погляд здаваўся «Сент-Луіс» – галоўны нямецкі хаб у МЛС, у складзе якога яшчэ і гуляе экс-партнёр па «Дортмунду» і адзін з найлепшых сяброў Марка Раман Бюркі. «Шарлот» раней уключыў Ройса ў свой Discovery list. І гэты клуб таксама вельмі сурʼёзна цікавіцца паслугамі 11-кі дортмундцаў.

Перамовы з «Шарлот» не прасунуліся далей пачатковых стадый, а нядаўна стала вядома, што найбольшыя намаганні для падпісання Ройса прыкладвае «Лос-Анджэлес Гэлаксі». Па звестках The Athletic, клуб з Эл Эй актыўна працуе над падпісаннем немца і ўжо ўзгадніў з «Шарлот» кампенсацыю ў памеры 350 тысяч долараў – такім чынам Ройс знікае з Discovery list «Шарлота», клуб заробіць на гэтым дадатковыя сродкі ў зарплатны бюджэт, а «Гэлаксі» атрымае жаданага футбаліста.

Таксама цікава, што, у выпадку пераходу, па стане на цяпер Ройс не зможа зарабляць больш за 1,7 млн долараў у год, бо ў «Гэлаксi» занятыя ўсе тры слота пад «правіла Бэкхэма». Гэта азначае, што альбо Рыкарда Пуча, альбо Джозэфа Пэйнтсіла, альбо Габрыэла Пека «Гэлаксі» прыйдзецца альбо прадаваць, альбо перазаяўляць на звычайнае месца ў ростары з заробкам пад столлю.

Фота: Mateusz Porzucek / Keystone Press Agency, Bleacher Report, Guido Kirchner / dpa

Іншыя пасты карыстальніка

Белінгем ужо зразумеў праблему галактыкас «Рэала» – «напхаў» Вінi, Мбапэ і Радрыга ў перапынку
20 жніўня, 10:07
😱 Два трансгендэры будуць баксаваць з жанчынамі на Алімпіядзе – гэта абурыла атлетаў і фанаў у сацсетках
30 ліпеня, 15:39
1
Скачкі ў ваду – самы смешны від спорту на Алімпійскіх гульнях. Зараз пакажам чаму
30 ліпеня, 08:04
10 найлепшых дамашніх формаў сезона 2024/25
29 ліпеня, 06:43
9 простых фактаў, якія пацвярджаюць абсалютнае дамінаванне Іспаніі на Еўра
15 ліпеня, 13:56
Зборная 1/4 Еўра: бліскучы Ольма, 41-гадовы Пепэ і швейцарскі форвард
7 ліпеня, 14:38
Гісторыя дня: Румынія пакінула Еўра з пачуццём уласнай годнасці – гэта бачна і на прыкладзе распранальні
4 ліпеня, 16:34
Познія галы – новая фішка Белінгема: ужо шосты за сезон – адзін, магчыма, выратаваў жыццё Мілеўскаму
1 ліпеня, 17:37
5 гульцоў, якія сталі адкрыццямі групавога этапу Еўра-2024
28 чэрвеня, 11:02
Забітцэр вывеў Аўстрыю ў плэй-оф еўра з першага месца. Яго нявеста – ураджэнка Херсона
26 чэрвеня, 04:51
Ох, жудасны момант у матчы Венгрыі і Шатландыі – форвард Варга страціў прытомнасць, ратавалі прама на полі, але, здаецца, усё ок
24 чэрвеня, 03:57
Гісторыя дня: Раналду стаў рэкардсменам еўра па асістах. Цяпер ЧЕ – афіцыйна яго турнір
23 чэрвеня, 19:37
Гульцы Еўра па пашпарце – топ наймаладзейшых і найстарэйшых, сярэдні ўзрост кожнай зборнай
13 чэрвеня, 06:13
17 цікавых летніх трансфераў, якія ўжо адбыліся
9 чэрвеня, 14:23
Каб падпісаць Ройса, «Гэлаксі» трэба заплаціць $350 тысяч іншаму клубу МЛС. Што?!
7 чэрвеня, 10:48
Карвахаль – адзін з герояў перамогі: у шосты раз (!) выйшаў у аснове на фінал ЛЧ, паклаў шосты мяч у сезоне
2 чэрвеня, 09:52
Лiчба дня: колькі часу на полі спатрэбілася Куртуа, каб выйграць два трафея ў сезоне
2 чэрвеня, 07:31
🏆 Грэцыя ўзяла дэбютны Еўракубак! «Алімпіякос» адолеў «Фіярэнціну» ў фінале ЛК – з голам на 116-й хвіліне
30 траўня, 02:55
Гэты сезон «Рэала» – недаацэнены: каманда Анчалоці бліскуча пераадольвае крызісы
29 траўня, 08:22
Сын Анчалоці праваліў кар'еру гульца, але ўжо гатовы стаць топ-трэнерам
28 траўня, 04:25
Усе пасты