Tribuna/Футбол/Блогі/У брэсцкага «Дынама» новы жаночы твар: заўзее за іншы клуб, працавала на пошце, можа расплакацца ад кветак

У брэсцкага «Дынама» новы жаночы твар: заўзее за іншы клуб, працавала на пошце, можа расплакацца ад кветак

Называе сябе Юля Чэлсiк.

Аўтар — Pam-pam
11 чэрвеня, 06:00
2
У брэсцкага «Дынама» новы жаночы твар: заўзее за іншы клуб, працавала на пошце, можа расплакацца ад кветак

У 2024-м брэсцскае «Дынама» надае нямала ўвагi працы з заўзятарамi, чым нагадвае трафейныя гады. Толькi тады праца iшла на грошы «гаманца Лукашэнкi» Аляксандра Зайцава, а цяпер – незразумела.

Апроч iншага, зʼявiўся ў «Дынама» i новы твар у сацсетках – прычым жаночы. У клубных вiдэа з пачатку вясны вядучай рэгулярна выступае 20-гадовая Юлія Данілюк. Праводзiць розныя апросы гульцоў – напрыклад, назваць клуб з пэўнага горада.

Цi адказаць на пытанне, цi здаралася нейкая сiтуацыя ў жыццi.

А нядаўна Данілюк паказала базу каманды у стылі ASMR, гэта значыць відэа з расслабляльным шэптам і iншымi гукамi.

Супрацоўнiцтва клуба з дзяўчынай падабаецца не ўсiм дынамаўскiм заўзятарам. Вось такiя прэтэнзii яны выказваюць да вядучай.

Але мэтавая аўдыторыя такiх вiдэа яўна больш маладая. А папулярнасць у сягменце для юных дзяўчына набiраць умее. Для такiх гледачоў яна больш вядомая пад псеўданiмам Юля Чэлсiк, якi адсылае да яе любімай каманды – лонданскага «Чэлсi». Менавiта гэтаму клубу Данiлюк прысвячае большую частку кантэнту ў асабiстых сацсетках. Дзяўчына нават зрабіла на руцэ татуіроўку льва з лагатыпа «сiнiх».

У ліпені 2023-га Данілюк заявiла, што ёй адказаў у Instagram капітан «Чэлсі» Рыс Джэймс. На пытанне «Лондан сіні?» Джэймс нiбыта даслаў «Забаўны факт. Лондан заўсёды сіні».

Данiлюк таксама расказвала падпiсчыкам, што яе сторыс часам нiбыта глядзяць iншыя гульцы «Чэлсi» – Нiкалас Джэксан, Дыегу Марэйра ды Нонi Мадуэке.

Але ў Instagram у дзяўчыны толькi пад 20 тысяч падпiсчыкаў, у Telegram усяго дзве тысячы. Галоўны iнструмент Данiлюк – TikTok, там у яе 284 тысячы падпiсчыкаў ды больш за 9 мiльёнаў лайкаў.

Таксама Данілюк уваходзiць у аматарскую каманду «Інформ», якая сёлета заявiлася ў Кубак Беларусi (вылецела ў стартавым раўндзе). Заснавальнiк «Iнформа» Уладзiслаў Хаванскi называе дзяўчыну «гульцом i талiсманам» каманды, якая вельмi хоча ў расiйскi так званы «медыяфутбол» – але туды не бяруць праз iснаванне рэжымнага праекта DMedia, пры стварэннi якога Хаванскага нават кiнулi за краты, каб не перашкаджаў.

Данiлюк рэгулярна прысутнічае з камандай на матчах (усё ж прыкладаў менавiта гульнi нам знайсцi не ўдалося), удзельнічала ў прэзентацыі формы, здымалася ў розных відэа. На афiшу свежай сустрэчы «Iнформа» таксама паставiлi менавiта Данiлюк.

Цi працуе Данiлюк дзесьцi, невядома. У ліпені мінулага года яна расказвала падпiсчыкам, што год правяла па размеркаваннi на пошце – але збіралася заплацiць у дзяржбюджэт, каб сысцi i займацца «кантэнтам».

Гледзячы па ўсiм, Данiлюк вельмi любiць кветкi. Неяк яна пiсала, што, «каб падарыць дзяўчыне эмоцыі, неабавязкова павінен быць вялікі букет кветак – нават з адной ружай скакала б ад шчасця». Дарэчы, не ўсе ў белспорце падзяляюць такi падыход.

А нядаўна Данiлюк выклала відэа, на якiм плача ад букета рамонкаў, якiя падарыў нейкi фанат.

У сваім TikTok дзяўчына выкладае відэа не толькi пра «Чэлсi», але i пра iншы футбол. Часам атрымлiваецца своеасаблiва. Як вам разважанне, што на месцы «Рэала» аддала б трафей ЛЧ «Барусіі», бо ў мадрыдцаў «і так шмат»? А аднойчы Данiлюк вучыла, што «адданы заўзятар» мае футболку, клубнае тату і сцяг – карацей, як у дзяўчынны з «Чэлсi».

У топе па колькасцi праглядаў у акаўнце дзяўчыны момант, калі яна глядзіць выкананне гульцамі «Чэлсі» пенальці ў вароты «Бёрнлі». Відэа заляцела на 2,5 мільёна праглядаў і сабрала амаль 1700 каментатрыяў ад прадстаўнікоў розных краін.

Ну а ўзначальвае топ па праглядах з 8 мільёнамі ролік, на якiм Данiлюк генерыруе сабе картку футбольнага сiмулятара – i выпадае ёй «Эвертан».

Дарэчы, сярод відэа дзяўчыны можна знайсці ролік у футболцы дзяржынскага «Арсенала», але ў супрацоўніцтве з iм дзяўчына заўважаная не была.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты